Темы

Веснавы дзень год корміць

Веснавы дзень год корміць

Гэта як ніхто разумеюць работнікі сельскагаспадарчай галіны, таму і рупяцца калі не з самой сяўбой, то па максімуме падрыхтаваць палі да яе пачатку.

Аграрыяў філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” ў чацвер на гэтым тыдні мы засталі на полі паблізу в. Савічы. Баць­ка з сынам — Віктар і Аляксандр Ступяні — кожны на сваёй тэхніцы, займаліся падкормкай азімага рапсу. На другім полі гаспадаркі механізатары Мікалай Юшкевіч і Аляксандр Ступень на трактарах з пасяўнымі агрэгатамі сеялі яравы ячмень (авёс у філіяле пасеялі раней).

На рапсавым полі.

Як і ў папярэднія гады, гарачыя абеды для занятых у полі людзей дастаўляюцца непасрэдна на працоўныя месцы. Для земляробаў “Харчавіку” іх сёлета гатуюць повар Ларыса Сідарэнка і яе памочнік Любоў Ступень. Абеды, па словах механізатараў, смачныя і сытныя. Меню ў чацвер складалася з мяснога супу, макаронаў з гуляшом, салату са свежай капусты, кампоту з сухафруктаў.

Пагрузка арганікі.

Механізаваны атрад філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” у скла­дзе Віктара Чарнова, Аляксандра Парахневіча, Сяргея Гарэлькі, Леаніда Маліноўскага, Уладзіміра Дзяшчэні, Аляксандра Чарнова (на пагрузчыку “Амкадор”) і іншых у гэты дзень займаўся вывазкай арганікі на поле непадалёк ад в. Коўрын. Угнаенні складзіравалі ў бурты для далейшага іх раскідвання.

Механізатары філіяла «Варатынь» падчас кароткага абедзенага перапынку.

Гарачыя абеды і вячэры для занятых на палявых работах людзей гатуюць у мясцовай сталоўцы Ганна Капусціна, Наталля Оргіш і Наталля Чарнова. Механізатары запэўнілі — выдатна!

Абрэзкай займаліся Уладзімір Верас і Сяргей Мельнічонак…

Не пуставаў у чацвер яблыневы сад ААТ “Неўскі-Агра”. Работнікі-мужчыны займаліся веснавой абрэзкай дрэўцаў і ачысткай саду ад непатрэбных галінак, жанчыны — пабелкай ствалоў. Добраму настрою працаўнікоў садзейнічала лагоднае веснавое надвор’е.

…пабелкай — Жанна Цыганкова і Ірына Дзіброва.

Па словах Уладзіміра Вераса (на фота), доглядам саду ён займаецца з часу яго закладкі, падыходзіць да гэтага абавязку сумленна, каб увосень дрэўцы парадавалі доб­рым ураджаем.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем