У радзе гаспадарак раннюю ярыну пасеялі
Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, тры раённыя сельгасарганізацыі: філіялы “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (першымі), “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, а таксама ААТ “Стасеўка” — да Вялікадня завяршылі сяўбу зерневых і зернебабовых культур. У астатніх сеяць раннюю ярыну працягваюць.
Таксама ў раёне вядзецца сяўба яравога рапсу і адналетняй травы. У акцыянерных таварыствах “Міхалёўская Ніва” і “Неўскі-Агра” уносяць у глебу насенне цукровых буракоў.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.