Темы

Прайшоў абласны семінар

Прайшоў абласны семінар

Абласны семінар-вучоба па пытаннях вырошчвання кукурузы прайшоў у панядзелак на базе нашага раёна. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Удзел у ім прынялі намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў вобласці па раслінаводстве, а таксама кіраўнікі і галоўныя аграномы Бабруйскага, Кіраўскага, Глускага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў.

Адкрываючы семінар, саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч заакцэнтаваў увагу прысутных на значнасці тэмы і параіў быць актыўнымі ў яе абмеркаванні. Андрэй Кажамякін, намеснік старшыні абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні, акрэсліваючы задачы семінару, адзначыў, што ў цэлым вобласць плануе сёлета пасеяць болей за 100 тыс. га кукурузы, з якіх амаль 11 тыс. га на зерне. Напярэдадні сяўбы маецца шмат прапаноў па пастаўцы насення кукурузы. І важна — дапамагчы сельгасарганізацыям правільна вызначыцца з іх выбарам, сыходзячы з умоў і асаб­лівасцей канкрэтна той ці іншай гаспадаркі. Семінар, па яго словах, якраз-такі дае такую магчы­масць.

Марошы Габар, прадстаўнік венгерскай кампаніі “Хунгарасід”, і Барыс Клешчукевіч.

Адзначыўшы, што ва ўмовах зменлівага клімату і неабходнасці забеспячэння стабіль­насці вытворчасці кукурузы, асабліва важна правільна вызначыцца з насеннем, прысутныя на мерапрыемстве прадстаўнікі венгерскай кампаніі “Хунгарасід”, якая даўно займаецца селекцыяй, вытворчасцю і экспартам насення сучасных гібрыдаў кукурузы, праз відэа-прэзентацыю пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства са сваёй кампаніяй, расказалі пра канцэпцыю ранняй сяўбы кукурузы і гібрыдах, якія гэтаму адпавядаюць менавіта ва ўмовах Магілёўшчыны. Пазнаёмілі з асартыментам гібрыдаў, якія кампанія прапаноўвае ў гэтым годзе, з тым, якія з іх найболей падыходзяць да вытворчасці сіласу, а якія — зерня. Падрабязна спыніліся канкрэтна на кожным гібрыдзе, акрэсліўшы яго плюсы і мінусы. Пры гэтым адзначылі, што для ўсіх іх характэрны высокі выхад крухмалу і ўсе яны высокаўстойлівыя да асноўных хвароб. Прадстаўнікі “Хунгарасіду” распавялі пра спосабы аховы пасеваў кукурузы, пра тое, якія мерапрыемствы і ў якія тэрміны неабходна праводзіць, а таксама адказалі на хвалюючыя ўдзельнікаў семінару пытанні. Апошнія тычыліся цаны на гібрыды, спосабаў захоўвання кукурузы, якія б рабілі яе вытворчасць больш таннай, неабходных кансервантаў для якаснага працяглага захоўвання сіласу, тэрмінаў сяўбы гібрыдаў і іншага.

Важна адзначыць і тое, што да ліку асноўных фактараў, здольных паўплываць на максімальна высокі ўраджай кукурузы, побач з правільнымі выбарам гібрыду і забеспячэннем пасеваў харчаваннем, была названа і такая, як “моцны”, дасведчаны ў пытаннях вытворчасці культуры і зацікаўлены ў выніках сваёй працы спецыяліст.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем