Темы

Праца ў полі павінна быць бяспечнай

Праца ў полі павінна быць бяспечнай

Гэта адна з галоўных умоў, якой павінны кіравацца ў сельгасарганізацыях падчас планавання веснавых палявых работ, — адзначае А.В. Сапега, вядучы інжынер-інспектар дзяржтэхнагляду, адказны за ахову працы ў сельгасарганізацыях раёна.

Улічваючы тое што работы са сродкамі аховы раслін: ядахімікатамі, пратрутай, а таксама мінеральнымі ўгнаеннямі маюць шкодныя вытворчыя фактары, яны патрабуюць штогоднай абавязковай санітарна-гігіенічнай экспертызы. У сувязі з гэтым гаспадаркамі кожны год праводзяцца медыцынскія агляды работнікаў, якія на іх заняты. Атрымаўшы допуск медкамісіі, работнікі, да таго ж, праходзяць санітарна-гігіенічнае навучанне ў Бабруйскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Да пачатку сёлетніх веснавых палявых работ, як адзначыў Аляксандр Сапега, людзі, якія працуюць з мінеральнымі ўгнаеннямі, ядахімікатамі, пратрутай, прайшлі медыцынскія камісіі і санітарна-гігіенічнае навучанне практычна ў поўным аб’ёме. Кіраўнікам сельгасарганізацый, дзе ў гэтым плане маюцца недапрацоўкі — не атрыманы заключэнні па экспертызе — выдадзены рэкамендацыі па іх выпраўленні з прызначэннем дакладных тэрмінаў для гэтага. У бліжэйшыя дні, па яго словах, практычна ўсе недахопы будуць выпраўлены.

Таксама, як было адзначана, завяршаюцца работы па падрыхтоўцы сталовых, прызначаных для прыгатавання гарачых абедаў працаўнікам палёў. Большасць гаспадарак атрымала, некаторыя — атрымліваюць, допускі санітарнага стану на іх работу: магчымасць гатаваць абеды, фасаваць і раздаваць іх. Адпаведную санітарна-гігіенічную экспертызу прахо­дзяць прызначаныя для развозу абедаў машыны. Медыцынскі допуск атрымліваюць людзі — вадзіцелі і тыя, хто будзе развозіць і раздаваць ежу. На гэтым тыдні, як паведамілі ў райсельгасхарчы, пытанні, звязаныя з работай сталовых, будуць зняты.

Што датычыцца непасрэдна аховы працы падчас масавых палявых работ, то ў раёне гэтым часам, з 27 сакавіка па 28 красавіка, праходзіць месячнік бяспечных умоў працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму ў сельгасарганізацыях. У яго межах райсельгасхарчам распрацаваны і праводзяцца мерапрыемствы, выкананне якіх для гаспадарак безагаворачнае, бо галоўная іх мэта — папярэдзіць няшчасныя выпадкі падчас палявых работ. Ва ўсіх сельгасарганізацыях былі праведзены інструктажы з работнікамі палёў, апошнім выдадзены сродкі індывідуальнай аховы — право­дзіцца ўсебаковая работа па недапушчэнні выпадкаў траўматызму. У якасці кантролю за выкананнем патрабаванняў аховы працы сельгасарганізацыі наведваюць члены створанай у райвыканкаме мабільнай групы па аказанні метадычнай і практычнай дапамогі — падчас месячніку яе работа ўзмоцнена. Па выніках выяўленых парушэнняў гаспадаркам накіроўваюцца рэкамендацыі па іх выкараненні. Калі апошнія не выконваюцца, пытанне выносіцца на пасяджэнне раённай камісіі па ахове працы, якая праходзіць з удзелам прадстаўнікоў інспекцыі дэпартамента працы, і ў гаспадарцы, якая ігнаруе патрабаванні, праводзіцца, у адпаведнасці з заканадаўствам, пазапланавая праверка.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем