Лічбы здароўя — артэрыяльны ціск
19 красавіка медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 на базе раённага выканаўчага камітэта правялі інфармацыйна-адукацыйную акцыю “Лічбы здароўя — артэрыяльны ціск”. Мерапрыемства прызначалася як для работнікаў установы, так і яе наведвальнікаў.
З мэтай па максімуме прыцягнуць увагу грамадзян да свайго здароўя, ахапіць акцыяй як мага шырэйшае кола насельніцтва медыкі загадзя правялі інфармацыйную работу, паведамілі пра мерапрыемства ў тым ліку і праз сайт медустановы. Непасрэдна ў дзень акцыі яе ўдзельнікам прапаноўвалася памераць артэрыяльны ціск, праз рост і вагу вызначыць індэкс масы цела і тое, наколькі апошні адпавядае норме. Тут жа кансультацыі давалі ўрач-кардыёлаг М.Д. Пірожнікава і псіхолаг В.А. Юшкевіч.
Па словах валеолага паліклінікі Л.У. Колесавай, акцыя прайшла пры дастаткова высокай актыўнасці як работнікаў райвыканкама, так і наведвальнікаў установы.
Зрэшты,18 красавіка аналагічныя акцыі прайшлі на базе Цялушскай і Глушанскай участковых бальніц.
Алена КАРПЕНКА. Фота юрыя ЮРКЕВІЧА.