Темы

А ваша хата не з краю?

А ваша хата не з краю?

Пра наркотыкі колькі б ні гаварылі, у якім ракурсе б ні падавалі гэтую тэму, яна датуль чалавекам успрымаецца павярхоўна, пакуль не кранае яго сям’і. Так, на жаль, мы ўстроены. А калі апошняе здараецца — бязмежная трагедыя. Гора і роспач для родных, зламанае жыццё, а то і яго страта для тых, хто не змог супрацьстаяць абставінам, паддаўся спакусе. Менавіта таму пісаць пра наркотыкі, заклікаць дзяцей — яны ў групе рызыкі найперш — не спакушацца на тое, што ў выніку сапсуе жыццё, у сваёй газеце не стамляемся. Тэма наркотыкаў — сусветна-актуальная, і гэта ведае кожны. А вось якая шырыня і глыбіня яе межаў прымяняльна да нашага раёна — мы паспрабавалі высвет­ліць у старшага ўпаўнаважанага групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю лю­дзьмі Баб­руйскага РАУС А.В. Трэшчанкі.

Аляксандр Васільевіч, наколькі актуальная тэма наркотыкаў для нашага раёна?

— Актуальная і сама па сабе, і таму, што раённая тэрыторыя размяшчаецца вакол горада. Злачынствы з удзелам наркотыкаў маюць месца, часцей звязаныя з іх спажываннем. Калі гаварыць пра незаконны іх абарот, то па выніках мінулага года такіх злачынстваў было выяўлена 8 — прыкладна столькі, як і штогод. Пераважная частка затрыманых па гэтай прычыне на тэрыторыі раёна асоб былі менавіта бабруйчане: альбо прыязджалі ў сельскую мясцовасць на дачы, альбо наведваліся да вяскоўцаў у госці.

Якое пакаранне панеслі ўчыншчыкі мінулагодніх злачынстваў?

— Па адной справе — частка 3 арт. 328 — суда яшчэ не было. Астатнія злачынствы адносяцца да часткі 1 гэтага ж артыкула — захаванне наркотыкаў. Іх віноўнікі ў асноўным асуджаны да пакарання волі на тэрмін ад 2 год. Аднаму грамадзяніну — раённаму жыхару — суд прысудзіў абмежаваць волю, таму ён знаходзіцца, як кажуць у народзе, на хіміі.

Ці можаце прывесці прыклад таго, як, паддаўшыся спакусе лёгкай нажывы, чалавек скалечыў сваё і родных жыццё?

— Якраз-такі адзін з апошніх выпадкаў — цяжкае злачынства. Яго ўчыніў бабруйчанін, дастаткова забяспечаны, здавалася б, чалавек. У свае 20 з гакам — дырэктар невялічкай фірмы, уласнік кватэры, аўтамабіля. Аднак захацелася лёгкіх грошай — у яго адабрана буйная партыя наркотыкаў, якія перавозіў у машыне. У выніку — зламанае маладое жыццё. Пакаранне за такое злачынства — пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 год. Судовага пасяджэння яшчэ не было, таму прыгавор наперадзе. Але ў любым выпадку надзвычай жорсткі.

Насвай — гэта наркотык?

— Насвай не наркотык. Крымінальнай адказнасці за яго няма. Але прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за захаванне, спажыванне і продаж. Могуць таксама паставіць на ўлік у наркалагічны дыспансер, бо нас­вай здольны ўздзейнічаць на псіхіку чалавека, змяняць яго паво­дзіны.

Раней, наколькі ведаю, тыя, хто тым ці іншым чынам быў звязаны са спайсамі, маглі ўхіліцца ад адказнасці з-за таго, што не ўсе іх віды афіцыйна прылічваліся да наркатычных сродкаў.

— Сапраўды, да некаторага часу такая магчымасць была. Адказнасць прадугледжвалася толькі за наркатычныя сродкі канкрэтнага складу. Каб працягваць свой брудны бізнес, вытворцы крыху мянялі формулу рэчыва, і атрыманае ўжо не падпадала пад афіцыйны спіс псіхатропаў. Але з некаторага часу ў заканадаўства былі ўнесены змены, і цяпер любая формула псіхатропу лічыцца забароненай. Так што гэтая лазейка перакры­лася.

Ці дапамагае насельніцтва ў выкрыцці такога роду злачынстваў?

— Вядома ж, дапамагае. Людзі тэлефануюць, паведамляюць, пад­казва­юць. Ананім­насць ім гарантавана.

Ваша служба толькі выкрывае злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, ці і вядзе прафілактычную работу з вяскоўцамі?

— Прафілактыка ў абавязковым парадку, і заключаецца яна, ў асноўным, у правядзенні размоў з грамадзянамі. Часцей за ўсё выступаем ва ўстановах адукацыі. Акцэнт робім на дзяцей і падлеткаў — той катэгорыі, якая толькі пачынае фарміраваць свой светапогляд, каб у далейшым мець здаровае грамадства, здаровую нацыю. Дадам таксама, што вельмі важна, каб прафілактычную работу з дзецьмі вялі самі бацькі — праз даверлівыя размовы, уласнае непрыняцце наркотыкаў, тлумачэнне іх сутнасці і непапраўнай шкоды для чалавека. Думаць, што ваша хата з краю, у маёй сям’і такое не здарыцца — памылкова. А дзейнічаць, калі бяда здараецца, як правіла, позна і безвынікова.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем