Темы

Удастоена высокай узнагароды

Удастоена высокай узнагароды

Застаць на працоўным месцы Лідзію Мікалаеўну Маруга, аператара машыннага даення МТФ Емяльянаў Мост філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Баб­руйскі камбінат хлебапрадуктаў”, цяжкасцяў не склала.

Пакуль каровы не на выпасе, дойка на ферме трохразовая, а гэта, па словах субяседніцы, лічы, увесь дзень на тэрыторыі гаспадаркі. Тым болей што патрабаванні да вытворчага працэсу цяпер не ўровень з тымі, што былі раней. Каб ісці ў ногу з часам, іх даводзіцца строга прытрымлівацца, што не скарачае працоўны дзень, але дае магчымасць атрымліваць прадукцыю найвышэйшага гатунку і павялічваць заробкі.

…Так распарадзіўся лёс, што замест кулінара — гэтую прафесію Лідзія Маруга набыла пасля заканчэння Бабруйскага гандлёва-кулінарнага вучылішча — жанчына стала аператарам машыннага даення. Хлопец, за якога выйшла замуж, быў родам з Брожкі, што суседнічае з Емяльянавым Мастом. На ягоную малую радзіму і прыехала жыць маладая сям’я. Зразумела, хацелася свайго жылля. Гэтую праблему ўзялася вырашыць мясцовая гаспадарка пры ўмове, што маладая жанчына прыйдзе працаваць даяркай. І Лідзія Мікалаеўна пагадзілася. З той пары вось ужо сямнаццаты год яна — аператар машыннага даення. Прафесія, без сумнення, цяжкая. На ферме з малакаправодам нямала ручной працы, але чалавек, гаворыць, прызвычайваецца да ўсяго. Болей таго, у сваёй рабоце мая суразмоўца бачыць і станоўчае — жывёла робіць людзей спагадлівымі, здымае стрэс. Праца ў дружным, працавітым, нацэленым на дасягненне высокіх паказчыкаў калектыве — а ён на МТФ Емяльянаў Мост менавіта такі — прыносіць задавальненне, дае адчуванне сваёй значнасці для грамадства.

Што датычыцца сям’і Лідзіі Мікалаеўны, то для ўсіх і кожнага ў яе знойдзецца не толькі ласкавае слова, але і матэрыяльная падтрымка. Апошняе дзякуючы ў тым ліку і немалой хатняй гаспадарцы, для якой даярка, нягледзячы на напружаны працоўны графік, таксама вылучае час. У яе гасцінны дом з задавальненнем наведваюцца не толькі дзеці — старэйшы сын жыве з сям’ёй у Каменцы, працуе ў ААТ “Стасеўка”, малодшы на заробках у Расійскай Федэрацыі — але і дзве ўнучкі. А гэта хіба не найбольшае шчасце для жанчыны-маці?

Працоўныя дасягненні вопытнай даяркі не засталіся па-за ўвагай — за шматгадовую добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесіяналізму, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны Лідзія Маруга па выніках работы за мінулы год узнагароджана Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем