У “Аграмашсервісе” пасеялі яравы авёс
На працягу некалькіх дзён у таварыстве займаліся сяўбой яравога аўсу.
У панядзелак раніцай за гэтай справай мы засталі вопытнага механізатара (у гаспадарцы працуе 23 гады) Сяргея Нерушава (на фота). На трактары МТЗ-3022ДВ у звязцы з глебаапрацоўчым пасяўным агрэгатам замежнай вытворчасці ён завяршаў сяўбу культуры на полі непадалёк ад вёскі Бабіна — у мінулым годзе тут вырошчвалі зернесумясь — і намерваўся працягнуць гэтую работу на іншым полі. На запытанне, ці не занадта рана распачалі сяўбу культуры — у іншых месцах глеба выглядала перанасычанай вільгаццю — Сяргей Дзмітрыевіч з веданнем справы адрапартаваў старадаўняй народнай пагаворкай: “Сей авёс у гразь, будзеш князь!”.
На гэты час, як нам паведамілі ў таварыстве, сяўбу аўсу цалкам завяршылі — пасеялі 100 гектараў, і ўзяліся рыхтаваць глебу пад яравы ячмень.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.