Темы

Шмат клопатаў у «Лепшага заатэхніка»

Шмат клопатаў  у «Лепшага заатэхніка»

Гэтага пачэснага звання па выніках работы за мінулы год удастоена галоўны заатэхнік філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Валянціна Васілеўская.

І незнарок — у гаспадарцы значна павысілі, у параўнанні з 2015-м годам, вытворчыя паказчыкі ў малочнай і мясной галіне. А хто як не заатэхнік арганізуе і накіроўвае работу жывёлаводчых калектываў, кантралюе ход выканання тэхналагічных патрабаванняў кармлення, выпайкі жывёлы… Без тэхналогій, па словах Валянціны Георгіеўны, цяпер аніяк. Тым больш што гаспадарка далучылася і строга прытрымліваецца рэспубліканскіх рэгламентаў вытворчасці малака, аднаўлення і вырошчвання жывёлы. Гэтая акалічнасць, вядома ж, накладвае дадатковую адказнасць на ўсіх, хто задзейнічаны ў галіне. У калектывах шмат давялося тлумачыць, што працаваць па іншаму цяпер нельга, і людзі зразумелі. Бясконца вучацца, набываючы новыя прафесійныя веды, і самі заатэхнікі. Акрамя Валянціны Георгіеўны, у гаспадарцы працуюць яшчэ два спецыялісты такога профілю. Поспехаў лёгкіх не бывае, упэўнена мая суразмоўца, але калі яны дасягаюцца, усведамляеш сваю значнасць і адчуваеш задавальненне ад справы, якой прысвяціў жыццё.

Справы нялёгкай. І таму што сельска­гаспадарчая праца і ў прынцыпе не бывае лёгкай, і таму што жывёлаводчыя аб’екты філіяла “Агракамбінат КХП” размяшчаюцца ў дастаткова шырокіх геаграфічных межах — малочна-таварныя фермы ў Рымаўцах, Багушоўцы, Пабокавічах, Баранавічах, Емяльянавым Мосце, комплексы ў Баранавічах і Дойнічава, ферма па адкорме — у Пятровічах, па вырошчванні мясной скаціны — у Калінаўцы. Плюс да гэтага 2 фермы па адкорме свіней і птушкафабрыка. Каб своечасова патрапіць на работу (ад месца жыхарства да Гарбацэвічаў — 18 км) і ахапіць прафесійнай увагай усе аб’екты, працоўны дзень галоўнага заатэхніка пачынаецца надосвітку і заканчваецца далёка за звыклыя для гараджаніна 17.00. Пры гэтым Васі­леўскія, як і пераважная большасць вясковых сямей, трымаюць хатнюю гаспадарку, займаюцца агарод­ніцт­вам, на што таксама даводзіцца знаходзіць час.

Але гэта не перашкода для звыклага да працы чалавека. Тым больш калі ў памочніках — клапатлівы муж, вадзіцель гэтай жа гаспадаркі. Зрэшты, менавіта дзякуючы другой палавінцы гераіня аповеду апынулася на Бабруйшчыне і ўвогуле — у Беларусі. Гэта ён, служачы ў арміі ў Расійскай Федэрацыі, прапанаваў дзяўчыне з Цвярской вобласці сэрца і руку і паклікаў да сябе на радзіму. Жыць маладая сям’я стала ў Гарохаўцы, у пабудаваным з дапамогай гаспадаркі доме. працаваць пайшлі ў мясцовую сельгасарганізацыю — калгас “Гарохаўскі”. Валянціна Георгіеўна — заатэхнікам-селекцыянерам, затым давялося паспрабаваць сябе ў іншых сельскагаспадарчых прафесіях: экспедытара, даяркі. У 1992 годзе мая субяседніца ўзначаліла комплекс “Каменка” і адначасова працавала галоўным заатэхнікам. Пасля таго як у 2005 годзе іх калгас далучылі да аднайменнага саўгасу, комплекс закрылі, а Валянціне Георгіеўне, пасля некаторага перапынку, прапанавалі пасаду заатэхніка-селекцыянера ўжо ва ўзбуйнёнай гаспадарцы, затым там жа — галоўнага заатэхніка. У тым, што са сваімі абавязкамі мая суразмоўца спраўляецца, сумнявацца не даводзіцца. І галоўнае таму пацверджанне — узнагарода райвыканкама за сумленную працу.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем