Рэспубліканскі семінар працаваў на Бабруйшчыне

На працягу двух дзён, 23 і 24 сакавіка, у Бабруйскім і Кіраўскім раёнах працаваў рэспубліканскі семінар-вучоба работнікаў дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання.

У ліку асноўных пытанняў, што абмеркавалі ўдзельнікі семінару ў першы дзень работы — пасяджэнне прайшло ў актавай зале адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска — забеспячэння гарадскіх і раённых інспекцый сучаснымі камп’ютарамі, неабходнасць ўнясення ў камп’ютарную базу дадзеных усёй неабходнай інфармацыі пра тэхніку.

Пакуль, як было адзначана, гэтая работа ў рэспубліцы і на Магілёўшчыне ў тым ліку не на належным узроўні, таму абласным інспекцыям настойліва рэкамендавана трымаць пытанне на кантролі.

Падчас другога дня семінару яго ўдзельнікі наведалі прамысловыя і сельскагаспадарчыя аб’екты
г. Бабруйска і абодвух раёнаў. У нашым — СВК “Гігант”.

Больш падрабязна:

На Бабруйшчыне працаваў рэспубліканскі семінар

Алена КАРПЕНКА. Фото Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.