Темы

Раён рыхтуецца да яравой сяўбы

Раён рыхтуецца да яравой сяўбы

У раёне працягваюць рыхтавацца да веснавых палявых работ. Што датычыцца насення, то яго на гэтую пару маецца 105% ад патрэбы. 99% з агульнай колькасці ўжо прызнана годным, астатняе — на стадыі праверкі: вядзецца назіранне за яго прарошчваннем.

Усё без выключэння насенне ярыны ачышчана. Праўда, ёсць некаторая праблема з зернебабовай групай, аднак гаспадаркі ўжо дамовіліся з элітгасамі на набыццё гароху, пялюшкі. Таму ў бліжэйшы час, як адзначыла намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве Арына Сяргеева, пытанне мае быць вырашана. Заключаны дамовы, гаспадаркі робяць праплаты і за насенне мнагалетнікаў, якога ў раёне пакуль толькі 60% ад патрэбы.

Працягваецца вывазка на палі арганікі. Вывезена 170 тыс. тон, гэта 55% ад задання і 87% — да распрацаванага ў раёне графіку вывазкі. З мінеральных угнаенняў гаспадаркі гэтым часам набываюць азотныя: завозяць з базы хімізацыі Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс” на свае тэрыторыі. Пад зябліва з восені ўнесены калійныя ўгнаенні на плошчы 1 234 га.

А ўвогуле да 1 сакавіка ў гаспадарках распрацавалі планы веснавых палявых работ, і цяпер галоўнае — іх выконваць.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Зеленый вайб. На Бобруйщине полным ходом идет уборка кукурузы

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ усилила контроль на дорогах района в выходные

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как работает налоговый сервис о задолженности по платежам в бюджет, рассказали в инспекции МНС

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Безопасность на дорогах — важный урок для школьников

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Студентов без опыта ждут на заводах и в банках: Минтруда запускает «Марафон трудоустройства»

4 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

ФПБ вручит шесть мини-тракторов лучшим аграриям регионов Беларуси

4 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем