Темы

Прайшла чарговая сесія райсавета дэпутатаў

Прайшла чарговая сесія райсавета дэпутатаў

У чацвер на гэтым тыдні ў райвыканкаме працавала чарговая сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў. Узначаліў сесію старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў.

Народныя абраннікі абмеркавалі справаздачы (тэкст апублікаваны ў газеце “Трыбуна працы” за 1 сакавіка) аб рабоце раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ў 2016 годзе, аб рабоце прэзідыуму райсавета дэпутатаў па павышэнні ролі органаў мясцовага самакіравання ў рашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, а таксама заслухалі і абмеркавалі справаздачу начальніка фінансавага аддзела Ірыну Грэсь аб выкананні бюджэту за мінулы год — зацвердзілі праекты рашэнняў па гэтых пытаннях. Выступаючы судакладчыкамі па першых двух пытаннях, прадстаўнікі дэпутацкага корпусу — старшыня Глушанскага сельвыканкама Марыя Сушчанка, начальнік раённай падатковай інспекцыі Аляксандр Бабкоў, дырэктар Пятровіцкага Дома народнай творчасці Юрый Бобікаў, дырэктар ДЛГУ “Бабруйскі лясгас” Андрэй Цвірко распавялі аб праведзенай у мінулым годзе рабоце і тым унёску, які калектывы арганізацый і асабіста яны як дэпутаты зрабілі дзеля паляпшэння дабрабыту вяскоўцаў.

Падводзячы вынікі абмерванага, старшыня райвыканкама Павел Найдзён у звароце да сесіі агучыў мэты сёлетняга года — нарошчваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, вырашаць пытанні занятасці вяскоўцаў, і праз гэта — паляпшаць якасць жыцця сельскіх жыхароў. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што над вырашэннем гэтых задач напружана, усім разам, трэба працаваць ужо цяпер.

На разгляд сесіі выносіліся таксама вынікі выканання паказчыкаў аказанай дзяржаўнай падтрымкі з раённага бюджэту сельгасарганізацыям раёна (далажыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрый Харчанка) і вызваленне ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Галоўны спецыяліст райсавета дэпутатаў Валерыя Тарасава агучыла праект рашэння аб дэлегіраванні права разглядаць пытанне аб вызваленні ад уплаты збору Бабруйскаму райвыканкаму, што сесіяй было адзінагалосна падтрымана. Дэпутат, член прэзідыуму райсавета дэпутатаў Зінаіда Трубачка пры гэтым агучыла, што за 2 тыдні лютага ў Бабруйскі раённы савет дэпутатаў было пададзена 18 заяў ад грамадзян аб вызваленні іх ад збору. У дачыненні 10 з іх камісія прыняла станоўчае рашэнне, 8 грамадзянам было адмоўлена ў вызваленні ад збору. Дадзенае рашэнне дэпутаты зацвердзілі пры адным “супраць” і двух “утрымліваюся”.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Алеся КРАСАВІНА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024