Темы

Працаўніца-пераможца і абаяльная жанчына

Вольгу Шкрадзюк з філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” у раёне ведаюць як выдатную работніцу. Яна — пераможца раённага спаборніцтва па выніках работы за мінулы год у намінацыі “Лепшая маладая даярка”. Такое прызнанне, згадзіцеся, каштуе многага, асабліва, калі ты спаўна выкладваешся і любіш справу, якой займаешся. Усё гэта — пра Вольгу.

Да сваіх рагуль на МТФ “Савічы” — а іх у аператара машыннага даення больш за 60 — маладая жанчына спяшаецца ў 5.00 раніцы! А адпачыць ўдаецца далёка не заўсёды. Як і кожнай матулі, ёй хочацца большай увагай агарнуць сваіх дзетак — у сям’і выхоўваюцца двое сыноў 11 і 10 год, смачнай вячэрай парадаваць мужа-механізатара.

Вясковае жыццё, з якім звыклася з дзяцінства, Вользе да спадобы — маладая сям’я жыве ў яе роднай Іванаўцы, у вылучаным гаспадаркай доме — сельскагаспадарчай працы ніколі не цуралася. Дый хіба магло быць па-іншаму, калі вырасла лепшая маладая даярка ў сям’і жывёлаводаў?! Маці-даярка і бацька-слесар гэтай жа малочна-таварнай фермы не па кніжках вучылі дзяцей, адкуль бяруцца на стале хлеб і малако.

Як і кожная жанчына, Вольга Шкрадзюк з трапятаннем чакае дня 8 Сакавіка. Яе мужчыны, упэўнена, абавязкова падрыхтуюць да гэтай даты падаруначкі. Па традыцыі і сама яна не абміне ўвагай родных і сяброў. Усе разам яны абавязкова збяруцца за святочным сталом, каб пажадаць адзін аднаму здароўя, поспехаў, парадавацца шчымліва-прыемнаму подыху вясны.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 2 сентября: дожди и все еще по-летнему тепло

2 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем