Темы

Праца робіць чалавека шчаслівым

Праца робіць чалавека шчаслівым

Пра Уладзіміра Акуліча з Вялікіх Бортнікаў — колішняга механізатара СВК “Гігант” — чулі шмат станоўчага. Кавалер двух працоўных ардэноў, выдатны гаспадар і сем’янін, таленавіты музыка-самавучка, чалавек вялікай жыццёвай энергіі і працоўнай сілы. Нагодай для наведвання Уладзіміра Васільевіча стала і тое, што днямі праслаўлены механізатар-ветэран адзначыў 75-гадовы юбілей.

І дом, і падворак, куды кіруемся, і на паўагарода цяпліцы і цяплічкі — усё гаворыць пра тое, што людзям, якія тут жывуць, сумаваць не даводзіцца: усё дабротнае, дагледжанае, змайстраванае на сумленне. Самога гаспадара застаем якраз-такі ў адной з цяпліц. Па календары, які за гады вызначыў для сябе Уладзімір Васільевіч, — самы час рыхтаваць глебу пад агуркі, каб ужо на пачатку чэрвеня мець ураджай, якога, пры акулічскіх маштабах, хапае і сабе, і родным, і на продаж. Падзяліўшыся агурковымі сакрэтамі, Уладзімір Васільевіч вядзе на агарод, паказвае пчаліныя вуллі — спадчынны (перайшоў ад бацькоў) занятак, які стаў і ягонай справай душы. Тут жа любуемся роўнымі радамі свежапабеленых дрэўцаў адноўленага яблыневага саду, копанкай, у якой, па словах гаспадара, не адзін від рыбы. Не абмінаем увагай сытага рыжага ката, які — па ўсім ві­даць — карыстаецца ў доме прывілеямі, і заводзім размову пра слаўнае былое пенсіянера.

Злева направа: механізатары “Гіганта” У.В. Акуліч і В.А. Федарака

… Родам герой аповеду з бортнікаўскіх мясцін. Пасля школы, як і многія хлопцы яго пакалення, вывучыўся на механізатара і стаў працаваць у мясцовай гаспадарцы — на той час калгасе “Гігант”. У пачатку 60-х гадоў цяпер ужо мінулага стагоддзя быў прызваны на службу ў арміію, якую нёс на Украіне ў якасці бортрадыста. Таленавітага, адоранага вайскоўца паважалі як сябры-байцы, так і начальства. Прапаноўвалі застацца служыць і пасля неабходных трох год, але малады чалавек не пагадзіўся: занадта цягнула на радзіму. Па прыездзе дамоў зноўку пайшоў механізатарыць. Працаваў, кажа, як і ўсе.

Між тым на рахунку колішняга перадавіка сельгасвытворчасці цэлы шэраг узнагарод, ды якіх! Медаль «За працоўную доблесць», ордэн працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэн Дружбы народаў, не адзін Залаты медаль ВДНГ, сярэбраныя і бронзавыя медалі, незлічона грамат, удзячнасцяў, каштоўных падарункаў. У якасці прызнання за сумленную працу Уладзіміру Васільевічу прадаставілі таксама магчымасць без чаргі набыць прэстыжную па тым часе “Волгу”.

Пасля такога пераліку, упэўнена, залішне разважаць пра тое, як ставіўся Уладзімір Акуліч да працоўных абавязкаў, які ўнёсак сваёй сумленнай працай зрабіў гаспадарцы, раёну і краіне. А вось ягоныя разважанні пра тое, што з вышыні пражытых гадоў і ўласнага вопыту для кавалера двух ардэноў — відавочнае, абыйсці не хацелася б. На ўсе сто і болей працэнтаў Уладзімір Акуліч упэўнены, што поспех любога прадпрыемства залежыць ад кіраўніка. Іх калгасу, лічыць ветэран, надзвычай пашчасціла: ва ўсе часы ім кіравалі бездакорна адданыя калгаснай справе людзі — сапраўдныя гаспадары. Гэта тым болей, па словах Уладзіміра Васільевіча, тычыцца цяперашняга старшыні СВК Міхаіла Левакова, якога мой суразмоўца называе “сучасным кіраўніком”: умее не толькі выгадаваць, але і прадаць і, што самае галоўнае, — пагаварыць з людзьмі. Цёплымі словамі характарызуе намесніка старшыні Мікалая Сакуна, які працягнуў бацькаў — Аляксандра Сакуна — клопат пра гаспадарку. З гордасцю ў голасе ўказвае заслужаны ветэран сельгасвытворчасці на гмах будучага камбікормавага завода, які, нягледзячы на няпростае эканамічнае становішча, “Гігант” асіліў, і жадае, каб звязаныя з новым аб’ектам спадзяванні абавязкова збыліся.

Сам Уладзімір Акуліч з маладосці ўсвядоміў: праца — тое, што дае чалавеку адчуванне шчасця і сваёй значнасці на зямлі. Усё роўна якая: на вытворчасці, на агародзе, за хатнімі справамі… Усвядоміў і моцна за яе трымаецца. І выгляд у свае семдзясят з гакам, зга­дзіцеся, мае такі, як далёка не кожны выглядае ва ўзросце нашмат мала­дзейшым.

На развітанне Уладзімір Васільевіч запрашае на першыя агуркі. А каб яны ўдаліся, наперадзе ў майго суразмоўцы шмат працы. Нялёгкай, але прыемнай і стваральнай. І мы жадаем юбіляру, каб на яго жыццёвым рахунку быў яшчэ не адзін дзясятак ураджайных гадоў.

Алена КАРПЕНКА.
Фота аўтара і з архіва СВК “Гігант”.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024
Сельское хозяйство

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
Общество

В профсоюзной организации Бобруйской районной детской школы искусств прошло отчетно-выборное собрание

28 марта 2024
Человек и природа

До +17°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Нарада-вучоба па пытаннях яравой сяўбы адбылася на базе філіяла “Харчавік-Агра”

27 марта 2024
Общество

Прошел обучающий семинар по соблюдению законодательства о труде во время весенне-полевых работ

27 марта 2024
В будущее вместе с нами

Жить здорово и по правилам 

27 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024