Темы

Падзяка за працу

Падзяка за працу

У суботу, 25 лютага, у абласным тэатры драмы і камедыі імя ­В. Дуніна-Марцінкевіча прайшоў урачысты сход перадавікоў народнай гаспадаркі раёна. Ушанаваць пераможцаў спаборніцтва па выніках работы за 2016 год, павіншаваць калектывы і людзей, чыя праца ў мінулым годзе прызнана найбольш паспяховай, чый унёсак у развіццё раёна — найболей значным, наведаліся госці з Мінска, Магілёва, Бабруйска, іншых куткоў вобласці. У фае тэатра з гэтай нагоды былі наладжаны выставы прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў перапрацоўчай вытворчасці, прамысловых арганізацый, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дзіцячых гуртоў і іншыя.

В Бобруйском районе подвели итоги ежегодного соревнования по социально-экономическому развитию за 2016 год. Наш фоторепортаж

Традыцыйна да ўдзельнікаў і гасцей урачыстасці звярнуўся старшыня Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта. Павел Найдзён павіншаваў прысутных са святам, падрабязна спыніўся на дасягненнях мінулага года ва ўсіх галінах народнагаспадарчай дзейнасці, заакцэнтаваў увагу на тым, што рэалізаваць не ўдалося, над чым узмоцнена прыйдзецца папрацаваць сёлета. Апошняе ў асноўным датычыцца сельскагаспадарчай галіны, дзе вынікі работы залежаць у тым ліку ад надвор’я, а яно на працягу двух апошніх год Бабруйшчыне не садзейнічала. Пры гэтым Павел Іванавіч заўважыў, што ў раёне працуе шмат сумленных, адданых абранай прафесіі людзей, многія з якіх знаходзяцца ў святочнай зале. Падзякаваўшы ўсім за працу, кіраўнік раёна ўручыў лепшым з лепшых — калектывам і працаўнікам — узнагароды Бабруйскага райвыканкама. Аналагічных узнагарод з рук намеснікаў старшыні Дзмітрыя Харчанкі, Марыны Тарэлкінай, Святланы Носавай удастоіліся пераможцы, каму прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”. Шэраг работнікаў розных сфер дзейнасці за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і асабісты ўклад у развіццё народнагаспадарчага комплексу былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Магілёўскага аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Іх, разам з пажаданнямі плёну ў працы, уручыў старшыня Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валерый Сямёнаў.

Итоги ежегодного соревнования по социально-экономическому развитию Бобруйского района за 2016 год

З каштоўнымі падарункамі і цёплымі словамі ў адрас усіх, хто сваёй працай множыць агульны дабрабыт краіны, прыехаў на свята дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Кананчук. Узнагароды лепшым працаўнікам — Ганаровую грамату і ўдзячнасці Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК уручыў яго старшыня Віктар Гейдаль. узнагароды Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў і раённай арганізацыі Рэспуб­ліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” — старшыня райсавета Аляксандр Емяльянаў. Не засталіся без увагі і тыя, хто сумленна выконвае службовыя і грамадскія абавязкі ў інтарэсах членаў прафсаюза (узнагароды ім уручыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко), а таксама людзі, чыя актыўная жыццёвая пазіцыя, аптымізм, уменне пераадольваць цяжкасці служаць прыкладам для іншых. Са шчырымі словамі падзякі за працу, падарункамі і пажаданнямі новых поспехаў на карысць раёну і дзяржавы да перадавікоў звярнуліся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Пятрова, намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель, прадстаўнікі дэлегацый суседніх раёнаў, а таксама прадпрыемстваў і арганізацый перапрацоўчай прамысловасці. Як заўсёды цудоўны падарунак — насычаную канцэртную праграму — зрабілі ўдзельнікам і гасцям урачыстасці творчыя калектывы і салісты цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна.

Свята завяршылася, і ўжо праз дзень кожны з яго ўдзельнікаў ізноў прыступіў да сваіх працоўных абавязкаў, каб не толькі ўтрымаць, але павялічыць дасягненні мінулага года — палепшыць свой і краіны дабрабыт.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024