На кантролі — аднаўленне статку
У суботу на мінулым тыдні спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны: галоўных заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў, тэхнікаў-асемянатараў сабрала раённая нарада. Мерапрыемства прайшло ў райвыканкаме пад началам першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрыя Харчанкі.
Асноўнае пытанне нарады тычылася аднаўлення статку. Спецыялісты, кожны па сваёй сельгасарганізацыі, далі поўную раскладку сітуацыі, якая маецца, па асемяненні жывёлы. Работнікі гаспадарак, дзе дапушчана невыкананне пастаўленых задач, агучылі прычыны — аб’ектыўныя і суб’ектыўныя, што прывялі да гэтага, і тое, як збіраюцца выпраўляць становішча.
Па словах першага намесніка начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Аляксандра Кісялёва, праведзеная нарада — другая па ліку з пачатку года, накіраваная на паляпшэнне сітуацыі з аднаўленнем статку ў раёне. Кантроль райсельгасхарчу ў гэтым плане — пастаянны. Прыкладна праз месяц аналагічнае мерапрыемства пройдзе з удзелам спецыялістаў абласнога камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні.
Алена КАРПЕНКА.