“Гігант” рыхтуецца да сяўбы
На полі СВК, ад Бортнікаў у бок вёскі Пустошка, у сераду мы засталі за работай механізаваны атрад, які займаўся ўнясеннем арганічных угнаенняў пад сяўбу кукурузы.
Кожны на сваім трактары са спецыяльна прызначанай для раскідвання арганікі тэхнікай (на фота) гэтай справай займаліся механізатары Аляксандр Мінькоў, Анатоль Ціханаў, Віктар Гаўрылюк, Сяргей Дайнека, Васіль Юдзін. Пагрузку арганікі ажыццяўляў Васіль Шапялевіч.
Усяго пад веснавы сеў у гаспадарцы нарыхтавана 43 тыс. т арганічных угнаенняў, у тым ліку 25 тыс. т унесена з восені пад зябліва (паднята 1980 га) і 5 тыс. т увесну. У бліжэйшых планах кааператыва, як паведаміў галоўны аграном Уладзімір Залужны, падкормка азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі азімага рапсу, зерневых, травы. Пасля гэтага тут прыступяць да закрыцця вільгаці, культывацыі, а там і непасрэдна да сяўбы.
Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.