Темы

Аграрыі “Харчавіка-Агра” — за раскідваннем арганікі

Аграрыі “Харчавіка-Агра” — за раскідваннем арганікі

Па-сапраўднаму веснавы настрой панаваў у панядзелак на полі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, якое раскінулася адразу за вёскай Пралетарская — механізатары называюць яго Белым Балотам.

Ствараў настрой не толькі шчодры на сонечныя прамяні дзень, аголеная, набраклая, гатовая да прыняцця насення зямля, але надзвычай зычны пасля працяглага зімовага зацішша гул трактароў. Апошнія, здавалася, ігралі ў толькі ім вядомую гульню: шпарка да аднаго месца з’язджаліся і тут жа раз’язджаліся. Але гэта толькі здалёк. Зблізку правілы сталі зразумелыя — прыемна было назіраць за размеранай работай механізаванага атрада, які актыўна займаўся раскідваннем арганічных угнаенняў. Кожны на сваім трактары, механізатары Аляксей Капусцін, Віктар Крычко, Віктар Шпак, Аляксандр Ступень, Павел Юшкевіч пачаргова пад’язджалі да пагрузчыка «Амкадор», якім кіраваў Васіль Давы­дзенка, занатоўвалі ў прычэп арганіку, імкліва ад’язджалі на месца, дзе ўгнаенні яшчэ адсутнічалі, каб не пакінуць без здобы ніводнага лапіку поля.

Тут жа недалёка Мікалай Юшкевіч на трактары 3022 у звязцы з плугам ППА 8-40 займаўся ворыўнымі работамі. Усяго з пачатку сезону механізатар ужо заараў 240 гектараў.

Настрой ва ўсіх хлебапашцаў быў бадзёрым: і самі яны, і іх машыны, прызнаюцца, засумавалі за зіму па прасторы, дый грэе душу кожнаму спадзяванне на добры ўраджай.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем