Темы

Рамонтныя работы працягваюцца

Рамонтныя работы працягваюцца

Вясна, а разам з ёю і палявыя работы не за гарамі, таму, вядома, што падрыхтоўцы сельгастэхнікі да сяўбы ў гаспадарках надаюць асаблівую ўвагу.

На гэты час гатоўнасць энерганасычаных трактараў, як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўген Бярозкін, складае 79%. Гэта не так добра, як хацелася б, заўважае ён, і ўсё ж. Працягваецца рамонт вузлоў і агрэгатаў, здадзеных на спецыялізаваныя прадпрыемствы. Там знаходзяцца рухавікі і каробкі пераключэння перадач, а таксама камплектныя трактары — у агульным 9 адзінак тэхнікі. З фінансаваннем іх рамонту часткова дапамогуць (надбаўкамі за малако) абласныя службы, і 50% будзе выкарыстана раённых сродкаў.
У сувязі з тым, што крыніцы фінансавання вызначаны, ёсць усе падставы меркаваць, што да пачатку палявых работ рамонт энерганасычаных трактароў будзе завершаны.

Што датычыцца пасяўной тэхнікі, такой як камбінаваныя пасяўныя агрэгаты, то, па словах Яўгена Бярозкіна, іх гатоўнасць пакуль складае 52% . Аднак, зноў жа, улічваючы тое, што асабліва складаных рамонтаў тут няма і гаспадаркі вызначаюцца з фінансаваннем, можна гаварыць, што на 1 сакавіка дадзеная тэхніка ў асноўным будзе стаяць на лінейцы гатоўнасці. Плугі ў раёне падрыхтаваны на 70% — затрымак з іх рамонтам быць не павінна. камбінаваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты тыпу АКШ — на 69%, дыскатары — на 63%. Гатоўнасць для дадзенага перыяду нядрэнная, аднак паслабленне і прамаруджванне з рамонтам недазваляльныя.

Запісала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем