Темы

Папярэджаны — значыць, абаронены

Папярэджаны — значыць, абаронены

Як паведамілі ў Бабруйскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, гэтым часам на тэрыторыі раёна ідзе стадыя нарошчвання вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Выпадкаў грыпу ў раёне не зарэгістравана.

Аднак у сувязі з тым, што ўмовы надвор’я непрадказальна мяняюцца, насцярожанасць у дачыненні такога роду хвароб губляць не варта. А ў перыяд сязоннага пад’ёму захворвання на ВРВІ неабходна выконваць «рэспіраторны этыкет» — закрываць рот і нос падчас кашлю і чхання насоўкай ці індывідуальнай салфеткай, часцей мыць рукі з мылам, пазбягаць натоўпу, болей часу бавіць на свежым паветры, даваць яму доступ у памяшканні, не перахалоджвацца, пазбягаць стрэсаў, якія негатыўна ўздзейнічаюць на нервовую сістэму.

Варта памятаць, што медыкаментознае лячэнне прызначае толькі ўрач! У любым выпадку падчас грыпу трэба з асцярогай выкарыстоўваць гарачкапаніжальныя сродкі, бо пры высокай тэмпературы вірус гіне, змяншаючы тым самым працягласць хваробы і пагрозу ўскладненняў. Нельга спяшацца з антыбіётыкамі, якія падчас вірусных інфекцый неэфектыўныя. Затое трэба выконваць пасцельны рэжым, піць паболей вадкасці, пажадана з вітамінам С: цёплыя і кіслыя морсы, сокі, ваду з лімонам, настойку шыпшынніку, чорнай парэчкі, паласкаць горла і прамываць нос цёплай вадой з соллю (палова чайнай лыжкі на шклянку). Рэкамендуецца таксама падчас хваробы як мага меней датыкацца рукамі да твару і як мага часцей мыць іх з мылам.

Запісала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем