Гарбата — ад Чырвонага Крыжа

Падчас моцных маразоў, якія выдаліся сёлета, валанцёры раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, яны ж — спецыялісты Бабруйскага раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізуюць пункты абагрэву ў месцах масавага знаходжання сельскіх жыхароў у Бабруйску, а таксама ў сацыяльных пунктах аграгарадкоў.

Да прыкладу, у чацвер на гэтым тыдні такі пункт размяшчаўся ў пабудове аўтавакзала і быў, як мы ўпэўніліся, дастаткова запатрабаваным. Разам з кубкам гарачай гарбаты і печывам валанцёры раённай арганізацыі: загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі цэнтра сац­абслугоўвання Юлія Шапялевіч і спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў установы Лідзія Толак дарылі людзям свае ўсмешкі, а значыць — і добры настрой.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.