Темы

Абмеркаваны важныя пытанні

У пятніцу, 17 лютага, прайшло пасяджэнне Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта. Удзел у яго рабоце, акрамя непасрэдна членаў выканкама, прынялі начальнікі аддзелаў установы, старшыні сельскіх саветаў дэпутатаў, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і раённых службаў.

Усяго на абмеркаванне выносілася 30 пытанняў, асноўныя сярод іх — аб выніках работы па энергазберажэнні ў раёне ў 2016 годзе і задачах на сёлетні, аб стане злачыннасці на тэрыторыі раёна і мерах па яе зніжэнні, аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за мінулы год.

Робячы даклад па першым пытанні, начальнік аддзела жыллёва­-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Пракопчык адзначыла, што ў цэлым па раёне мэтавы паказчык па энергазберажэнні за 2016 год выкананы (- 8,3 % пры заданні -5,4). Не выканалі яго дзве гаспадаркі — філіял “Варатынь”ААТ “БЗТДіА” і Бабруйскае ААТ “Аграмашсервіс”. Заакцэнтаваўшы ўвагу на мерапрыемствах, што прывялі да эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў, начальнік аддзела ЖКГ падрабязна спынілася на тых, якія неабходна ўкараніць, каб па выніках бягучага года зноўку мець эканомію. Старшыня райвыканкама Павел Найдзён пры гэтым заўважыў, што, укладваючы кожны бюджэтны рубель, неабходна пралічваць эканамічную выгаду ад гэтага і мець дасканалае ўяўленне аб важкасці для насельніцтва таго ці іншага мерапрыемства.

Шмат увагі было ўдзелена абмеркаванню мер па зніжэнні злачыннасці на тэрыторыі раёна. Пра тое, што за мінулы год, у параўнанні да папярэдняга, іх колькасць павялічылася, сярод непаўналетніх — у разы, далажыў начальнік РАУС Міхаіл Ермаловіч. Ён жа выказаў меркаванне, што асноўная прычына гэтага — у незанятасці насельніцтва (пераважная частка злачынцаў — беспрацоўныя), а значыць — у абстрагаванні ад праблемы кіраўнікоў прадпрыемстваў. Між тым, на думку старшыні райвыканкама, прычына болей глыбінная — у страце сувязяў паміж суб’ектамі прафілактыкі. Таму першапачатковая задача на бліжэйшую перспектыву — гэтую сувязь аднавіць. Улічваючы тое, што ўчыненыя непаўналетнімі злачынствы на рахунку, у асноўным, дзяцей са шматдзетных сем’яў, аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, іншым зацікаўленым службам рэкамендавана ўзмацніць маніторынгавую работу з дадзенай катэгорыяй грамадзян. Дапаўняючы дакладчыка, пракурор раёна Ігар Савасцееў адзначыў, што ніякіх новых мер у папярэджанні злачыннасці не патрабуецца, галоўнае тут — безагаворачна выконваць ужо прынятыя мерапрыемствы плана.

Падчас пасяджэння быў заслуханы таксама даклад кіраўніка спраў райвыканкама Наталлі Якімавай аб аналізе работы са зваротамі грамадзян у мінулым годзе. Пасяджэнне станоўча ацаніла тэндэнцыю змяншэння (-60 альбо 21,7 %) колькасці зваротаў. Пры гэтым Павел Найдзён выказаў спадзяванне, што дадзены факт звязаны менавіта з пашырэннем тлумачальнай работы сярод насельніцтва. Кіраўніка раёна цікавіла, ці можна было накіраванае ў райвыканкам пытанне вырашыць на месцы, у сельвыканкаме, ці меліся сярод абаснаваных зваротаў паўторныя, наколькі дэталёва прааналізаваны ўсе звароты грамадзян, і іншае, што ўказвае на ўсебаковую работу ў гэтым накірунку.

Усяго на павестцы дня стаяла 30 пытанняў. Па кожным з іх, з папраўкамі альбо без, былі прыняты адпаведныя рашэнні — кіраўніцтва да дзеяння для тых, хто адказны за іх выкананне.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024