Темы

Узнагароды за ўшанаванне памяці

Узнагароды за ўшанаванне памяці

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да ўручэння 10 студзеня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Прэзідэнтскай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прайшло ў раёне ў мінулую суботу.

Трымаючы слова перад яго ўдзельнікамі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко адзначыла, што прамое дачыненне да гэтай высокай узнагароды мае кожны член грамадскай арганізацыі: менавіта на прафсаюзныя адлічэнні быў рэканструяваны і працягвае аднаўляцца сімвал пашаны беларусаў да салдат-­вызваліцеляў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну — Курган Славы ў Мінску. Лідар раённага аб’яднання акцэнтавала ўвагу на добрых справах і пачынаннях па маральна-патрыятычным выхаванні моладзі, якія праводзяцца арганізацыйнымі стуктурамі ФПБ і непасрэдна пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі нашага раёна, у прыватнасці, па добраўпарадкаванні месцаў воінскіх захаванняў. Людміла Крычко нагадала аб правядзенні з 8 красавіка па 9 мая мінулага года ініцыіраванага раённым аб’яднаннем прафсаюзаў месячніка “Захаваем памяць на вякі”. У яго межах працоўныя калектывы арганізацый і ўстаноў займаліся якраз-такі добраўпарадкаваннем тэрыторый воінскіх магіл і абяліскаў. Тым з іх, чыя работа была прызнана найбольш дзейснай і якаснай, Людміла Крычко ўручыла граматы і сувеніры. Такім чынам, пачэсных узнагарод удастоіліся калектывы ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, раённага гісторыка-краязнаўчага музея, а таксама Ленінскага і Цялушскага вучэбна-педагагічных комплексаў.

У час падпісання сумеснага рашэння прэзідыумаў саветаў раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай ветэранскай арганізацыі і бюро райкама ГА “БРСМ”

Другой часткай прафсаюзнага мерапрыемства стала сумеснае пасяджэнне прэзідыумаў саветаў раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, а таксама бюро раённага камітэта ГА “БРСМ”, на абмеркаванне якіх выносілася пытанне аб рабоце да­дзеных грамадскіх аб’яднанняў па выкананні ў 2016 годзе Пагаднення аб супрацоў­ніцтве, а таксама аб іх сумесных планах на 2017 год. Аб тым, што ўдалося рэаліза­ваць, прысутных пазнаёмілі лідары ветэранскай і мала­дзёжнай арганізацый Яўгенія Доўнар і Вераніка Падаляк. Што датычыцца сумесных планаў на бягучы год, то тут, як было адзначана, прыярытэты застаюцца ранейшымі — падтрымка ветэранаў вайны і працы, маральна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, моладзі і, вядома ж, выкананне нормаў па сацыяльнай абароне працоўных, якія прапанавана ўнесці ў калектыўныя дагаворы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Реестр производителей кормов и кормовых добавок для сельхозживотных появится в Беларуси 

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем