У сельгасарганізацыях рамантуюць тэхніку

На календары — другі па ліку зімовы месяц, а гэта значыць, што час, адведзены на падрыхтоўку тэхнікі да веснавых палявых работ, няўмольна скарачаецца.

У раёне, як адзначыў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўген Бярозкін, рамонтныя работы вядуцца ва ўсіх без выключэння сельгасарганізацыях, хоць і па-рознаму. Якасна, у адпаведнасці з планам, рыхтуюць сельгастэхніку ў СВК “Гігант”, філіялах “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, “Харчавік-­Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. А вось ў такіх гаспадарках як ААТ “Міхалёўская Ніва”, “Стасеўка”, “Неўскі-Агра”, “Саўгас Кісялевічы” з-за адсутнасці матэрыяльных сродкаў рамонты выконваюцца пакуль толькі сваімі намаганнямі, нескладаныя.

Алена КАРПЕНКА.
Здымак носяць ілюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.