Темы

У райсельгасхарчы новае прызначэнне

У райсельгасхарчы новае прызначэнне

27 снежня 2016 года на пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама па жывёлагадоўлі заступіў Аляксандр КІСЯЛЁЎ.

Аляксандр Васільевіч нарадзіўся ў 1987 годзе ў Расійскай Федэрацыі. Між тым дзяцінства яго прайшло на Магілёўшчыне, у в. Капачы Мсціслаўскага раёна. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы ў 2004 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Потым быў накіраваны на работу ў СДП “Авангард” Магілёўскага раёна заатэхнікам па якасці малака. За два гады працы ў гаспадарцы адслу­жыў у якасці рэзер­віста воінскую службу, завочна скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання, у выніку чаго набыў яшчэ адну спецыяль­насць — тавараведа-эксперта.

У 2011-м быў пераведзены на работу ў Магілёўскае дзяржаўнае аб’яднанне “Мясамалпрам”, яшчэ праз 2 гады — у камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. У 2015 годзе перайшоў на работу ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама інспектарам па якасці малака. Да таго як заняць пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на працягу некаторага часу выконваў абавязкі 1-га намесніка начальніка.
Жанаты. У сям’і выхоўва­ецца дачка.

Алена КАРПЕНКА. Фота Алеся КРАСАВІНА.

Последние новости

Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем