Темы

Дзяржаўныя ўзнагароды — за плённую працу

Дзяржаўныя ўзнагароды — за плённую працу

Рыгор Сцяпанавіч Варламаў з аграгарадка Кавалі — адзін з нешматлікіх жыхароў раёна, хто за працоўныя дасягненні — найвышэйшыя паказчыкі ў рабоце — узнагароджаны Залатым медалём ВДНГ, удастоены пачэснага звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі.

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку больш за паўтара дзясятка год, колішні перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці па-ранейшаму цікавіцца развіццём галіны ў раёне, справамі ў гаспадарцы, якой аддаў свае лепшыя гады, і з вялікім шкадаваннем адзначае, што калгас імя А. Неўскага, якому ў часы яго механізатарства не было роўных у раёне, цяпер перажывае далёка не лепшы свой перыяд. Прычым, у адной са складаючых такога “незавіднага” павароту ў дзейнасці гаспадаркі мой су­размоўца ўпэўнены — у людзей наўпроч страчаны працоўны запал, той, якім вызначалася яго пакаленне.

…Рыгор Сцяпанавіч прылічвае сябе да тутэйшых, хоць нарадзіўся ў суседняй з Кавалямі вёсцы Туркоўская Слабада. Калгас, па яго словах, аб’яднаў усіх. Пасля заканчэння школы, механізатарскіх, а пазней і вадзіцельскіх курсаў юнак, не задумваючыся, пайшоў працаваць у мясцовую гаспадарку — на той час калгас імя А. Неўскага. Праз некаторы час сельгаспрадпрыемства раздзялілі на тры асобных, і мой суразмоўца стаў працаўніком “Прагрэса”. А яшчэ пазней, прыняўшы прапанову тагачаснага кіраўніка Лапухіна, які, пераходзячы з “Прагрэса” ў “Неўскага”, не хацеў развітвацца з добрымі кадрамі, перайшоў пад яго начала. З калгаса імя А. Неўскага, яшчэ да яго ўзбуйнення, у пачатку новага тысячагоддзя Рыгор Сцяпанавіч і пайшоў на заслужаны адпачынак.

Незалежна ад таго, дзе даводзілася працаваць, якія абавязкі выконваць — летам на камбайне, зімой на трактары — да работы ён ставіўся надзвычай сумленна. Зрэш­ты, як і ўсе Варламавы:

— Гэта ў нас, здаецца, сямейнае, — з усмешкай заўважае колішні перадавік вытворчасці. — Высокіх паказчыкаў у рабоце дасягалі і мае браты. Бацькі былі працавітымі і нас прывучылі незадарма хлеб есці. Не кажучы ўжо пра ўнутраную настроенасць на работу і жаданне быць першым, якімі вызначалася маё пакаленне. Часта згадваючы працоўныя гады, задаюся пытаннем — адкуль у нас, тагачасных, было столькі запалу. Пасля працоўнага дня, стомленыя — у гарачую пару жніва і корманарыхтоўкі да работы прыступалі ў 6 гадзін, а заканчвалі не раней 23-х — напераганкі беглі дазнацца пра вынікі дня. І не пераказаць, як радаваліся, калі паказчык аказваўся найвышэйшым: на камбайн з гэтай нагоды прымацоўвалі сцяжок перадавіка. Душа спявала, сэрца перапаўнялі шчасце і гонар. І не дзеля ж грошай, а дзеля чырвонага сцяжка, пад якім будзеш працаваць увесь наступны дзень! Задаюся пытаннем — ці перажываюць усё гэта цяперашнія механізатары? Хочацца спадзявацца, што так.

У пачатку 70-х гадоў малады механізатар стварыў сям’ю. У жонкі выбраў прыгажуню Ніну з Гродзеншчыны, якая ў іх мясцовасць прыехала пасля вучобы як малады спецыяліст. Жылі яны напачатку ў Туркоўскай Слабадзе, там нават уласны дом пабудавалі. Але пасля пераходу Рыгора Сцяпанавіча ў адасоблены калгас імя А. Неўскага месца жыхарства сям’я змяніла на Кавалі. У населеным пункце атрымалі кватэру, дзе жывуць дагэтуль. Праўда, цяпер ужо не той вялікай і шумнай сям’ёй, як у гады працы гас­падара. Дочкі — а іх у Варламавых тры — абаснаваліся ў сталіцы. Адлегласць да Кавалёў хоць і не блізкая, але дзеці і ўнукі частыя госці ў бацькоўскім доме.

Гады працы ў калгасе, пры ўсёй іх складанасці і напружанасці, далёкіх ад ідэальнага ўмоў, але вялікага жадання садзейнічаць рос­квіту гаспадаркі, пакінулі ў Рыгора Сцяпанавіча толькі прыемныя ўражанні.

— Каб да нашага запалу ды сучасную тэхніку! — разважае колішні перадавік. — Аднаго корму колькі рыхтавалі! Пагалоўе тады не ўровень з цяперашнім было — бычкі займалі ўсе 12 хлявоў комплекса!

Зрэшты, сваёй першай дзяржаўнай узнагароды — Залатога медаля — Рыгор Сцяпанавіч удастоіўся ў 1986 годзе менавіта за найвышэйшыя дасягненні на корманарыхтоўцы, якой гаспадарка займалася пачынаючы з мая і да канца года. А колькі грамат ды падарункаў атрымаў перадавы механізатар за працоўныя гады — ужо і не падлічыць!

За плячыма ў майго суразмоўцы больш за сем дзясяткаў пражытых гадоў. Вядома ж, нямала. Але і не столькі, каб сядзець склаўшы рукі. Ва ўласнай гаспадарцы Варламавых каля гектара зямлі, звыклым клопатам пра яе і займаюцца яны з ранняй вясны да позняй восені. А ў зімовую пару Рыгор Сцяпанавіч любіць бавіць час за пляценнем кошыкаў з лазы, радуе сваімі вырабамі родных і знаёмых. Чалавек, які з маленства прывык жыць працай, упэўнены — было б жаданне, а работа знойдзецца.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем