Дачысціць насення засталося няшмат
Калі механізатары ў зімовую пару заняты падрыхтоўкай тэхнікі да веснавой сяўбы,
то раслінаводы — насення.
На гэты час, як паведаміла намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве Арына Сяргеева, пры неабходных раёну 2690 т насення яравых зерневых і зернебабовых культур у гаспадарках маецца 2774 т, альбо 103% да неабходнага. З іх насення вышэйшых рэпрадукцый: суперэліты, эліты, пітомнікаў размнажэння — 390 т, альбо 14% ад агульнага аб’ёму, першай рэпрадукцыі — 1622 т (58%), другой — 537 т (19%). У цэлым, як было адзначана, рэпрадукцыйны склад нядрэнны, аднак для гатункааднаўлення і гатунказмены да сёлетняй сяўбы раён плануе папоўніць насенны фонд яшчэ 205 т (7% ад агульнага аб’ёму) эліты. 2516 т (93%) насення ранняй ярыны ад тых, што маюцца ў раёне, на пачатак тыдня былі ачышчанымі. Астатнія 7% дачысцяць у бліжэйшыя дні.
Алена КАРПЕНКА.
Здымкі носяць ілюстрацыйны характар.