Темы

Журналісты прынялі ўдзел у форуме

Журналісты прынялі ўдзел у форуме

На працягу двух дзён, 13 і 14 снежня, у Мінску працаваў рэспубліканскі форум “Роль рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Міністэрства інфармацыі Беларусі.

img_5738

Для журналістаў — а іх сабралася больш за 100 чалавек з розных рэгіёнаў Беларусі — была падрыхтавана змястоўная ўсебаковая праграма, якая ўключала ў сябе мерапрыемствы культурнага і адукацыйнага накірункаў, а таксама экскурсіі. Афіцыйная частка форуму, удзел у якой прынялі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда і міністр інфармацыі Рэспуб­лікі Беларусь Лілія Ананіч, прайшла ў штаб-кватэры Нацыянальнага прафцэнтра.

Акцэнтуючы ўвагу на ролі прафсаюзаў у жыцці грамадства і чалавека, Міхаіл Орда адзначыў, што сёння ФПБ вядзе актыўную работу па самых важных для працоўных пытаннях. Гэта і захаванне асобных працоўных калектываў, і своечасовая выплата заробку, і г.д. У якасці прыкладу ён прывёў той факт, што толькі за 6 месяцаў сёлетняга года пры непасрэдным удзеле прафсаюзных юрыстаў на рабоце было адноўлена 79 чалавек, вернута больш за 17 млрд. недэмінаваных рублёў, якія былі незаконна ўтрыманы альбо не выплачаны наймальнікам. “За кожным з дадзеных выпадкаў стаіць няпростая гісторыя чалавека, які меў патрэбу ў дапамозе і якому мы змаглі дапамагчы”, — заўважыў старшыня ФПБ. Акрамя іншага, ён расказаў пра ініцыятывы, з якімі выступаюць прафсаюзы на гэты час — павелічэнне дапамогі па беспрацоўі, увядзенне дадатковых мер абароны для тых, хто працуе па кантрактнай форме найму, і выказаў спадзяванне на плённае супрацоў­ніцтва з работнікамі СМІ, вынікам якога стане з’яўленне на старонках газет яшчэ большай колькасці матэрыялаў аб чалавеку працы і праб­лемах, якія яго хвалююць.

У працяг размовы Лілія Ананіч адзначыла станоўчы эфект ад наладжанага мерапрыемства, якое стварыла магчымасць для адкрытай размовы прадстаўнікоў прафсаюзаў і журналістаў рэгіянальных СМІ, якія лепш за каго бачаць праблемы свайго раёна ці вобласці і, галоўнае, паказваюць, як сёння вырашаюцца пытанні сацыяльнай палітыкі ў дзяржаве.

Журналісты ў сваю чаргу пацікавіліся ў Міхаіла Орды перспектывамі работы нацыянальнага прафцэнтра, пытаннямі калектыўна-дагаварнога рэгулявання і некаторымі іншымі, што датычыліся розных накірункаў дзейнасці прафсаюзаў.

Закранаючы мерапрыемствы культурнай праг­рамы, нельга не адзначыць, наколькі моцныя ўражанні пакінуў ва ўдзельнікаў форуму прагляд прэм’еры відовішча-вандроўкі “Сем таямніц Беларусі”, падрыхтаванага сумеснымі намаганнямі ФПБ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Палаца культуры прафсаюзаў. Праект засяроджвае ўвагу гледача і на фактах гісторыі краіны, і на знакавых культурных з’явах, і на мастацкіх сімвалах Беларусі, па-новаму адлюстроўвае сучасны стан культурных каштоўнасцей нашай Радзімы. Усім, каму выпадзе магчымасць паглядзець пастаноўку, раю абавязкова яе скарыстаць.

Алена КАРПЕНКА. Фота Андрэя САЗОНАВА, газета «Іскра».

Последние новости

Общество

Минздрав рассказал, как медучреждения будут работать на майские праздники

29 апреля 2024
Сельское хозяйство

В Беларуси создают уникальную породу коров. Их молоко подойдет даже для аллергиков

29 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Юные таланты — опять в числе лауреатов

29 апреля 2024
Актуально

Началась подписка на 2-е полугодие текущего года

29 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В садовом товариществе «Спадчына» от огня спасали баню

29 апреля 2024
Актуально

Перезапуск ВНС, новые министры, северный путь и поводы для гордости. Итоги Недели Президента

29 апреля 2024
Человек и природа

Теплая и без осадков погода будет сегодня в Беларуси

29 апреля 2024
Калейдоскоп

Неделя новых начинаний и важных решений: гороскоп на неделю с 29 апреля по 5 мая

29 апреля 2024
Общество

Инспекция Министерства по налогам и сборам информирует владельцев собак

28 апреля 2024
Ваше здоровье

Бронхиальная астма: меры профилактики и предупреждение обострений

28 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024