Темы

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі

У нашым раёне жывуць людзі, чый працоўны ўнёсак на карысць краіны адзначаны на дзяржаўным узроўні — заслужаныя работнікі Рэспублікі Беларусь. Праўда, самі яны не надаюць сабе з-за гэтага важнасці, а свае асаблівыя заслугі перад радзімай характарызуюць усяго толькі сумленным выкананнем працоўных абавязкаў.

00img_007665Да такіх людзей адносіцца і Пятро Іванавіч Бандарчук з аг. Іванаўка, якому Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 1998 года прысвоена пачэснае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”.

Нарадзіўся Пятро Іванавіч у 1946 годзе. З таго часу свайму населенаму пункту “не здраджваў”. З дзяцінства запомніліся яму не толькі валтузня са старэйшым братам — у сям’і дзяцей было двое, але і нялёгкая сялянская праца, прызвычаіцца да якой давялося вельмі рана: маці гадавала сыноў адна.

На маладосць Пятра Іванавіча выпалі гады надзвычайнага працоўнага пад’ёму ў грамадстве, у тым ліку на сяле. Людзі радаваліся здабытаму мірнаму жыццю і імкнуліся яго ўмацаваць, зра­біць лепшым. Набіралі моцы калгасы, упэўнена развівалася механізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Калектыўнае вядзенне гаспадаркі натхняла на спаборніцтва — на працы “стараліся адзін перад адным”. Каб ісці ў ногу з часам, браты Бандарчукі, як і многія іншыя равеснікі-аднавяс­коўцы, прымаюць рашэнне вывучыцца на механізатараў. У першыя гады пасля навучання яны нават працавалі на адным трактары: адзін у адну змену, другі — у другую. Аберагалі сваю машыну. Адносіліся да яе, як да жывой істоты. Такія адносіны да работы і даручанай тэхнікі Пятро Іванавіч пранёс праз усё працоўнае жыццё: і тады, калі на працягу пяці год быў трактарыстам Баб­руйскага СМУ меліярацыі, і пасля, калі ў 1969 годзе стаў трактарыстам-машыністам мясцовага калгаса імя Някрасава (затым СВК “Перамога”, пасля рэарганізацыі — СВК “Калгас імя Дзяржынскага, цяпер — ААТ “Міхалёўская Ніва”).

Спраўнаму і працалюбіваму механізатару любая работа была па плячы. У гаспадарцы гэта цанілі, даручалі найбольш адказныя ўчасткі і не скупіліся на падзяку. Зрэшты, не толькі ў гаспадарцы. За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР Пятро Іванавіч у розныя часы быў удастоены бронзавага і залатога медалёў.

00img_007666Прычынай таго, што Пятро Іванавіч не шукаў іншых жыццёвых дарог, стала і тая акалічнасць, што яго “другой палавінцы” жыццё ў Іванаўцы таксама прыйшлося даспадобы. Вера Аляксееўна “з прыезжых” — на Бабруйшчыне апынулася па размеркаванні пасля заканчэння Гомельскага медыцынскага вучылішча. Зрэшты, таксама заслугоўвае слоў пашаны: на варце здароўя вяскоўцаў медык стаіць дагэтуль — на мясцовым ФАПе працуе без малога паўстагоддзя!

Сам Пятро Іванавіч вось ужо 15 год як на заслужаным адпачынку. За гэты час прызвычаіўся да размеранага жыцця і нетаропкіх хатніх клопатаў па гаспадарцы. Аднак гул трактара — да болю знаёмы і родны — хвалюе заслужанага работніка дагэтуль, прымушае біцца хутчэй яго сэр­ца, навявае ўспаміны пра маладосць, пра напружаныя часы яравой і восеньскай сяўбы, пра стому ўборачных кампаній і такія шчаслівыя, шчымлівыя імгненні зажынак і дажынак.

У Пятра Іванавіча двое дзяцей і двое ўнукаў. Пра апошніх Бандарчукі гавораць з гордасцю: старэйшы ўнук — студэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, малодшы — яшчэ школьнік. Хоць здароўе цяпер у колішняга механізатара-прафесіянала далёкае ад ідэальнага, але занятак па гаспадарцы Пятро Іванавіч заўсёды знаходзіць. Прывычка не сядзець на месцы, а дзейнічаць засталася з маладосці, з напоўненага цяжкасцямі і радасцямі нялёгкага, але пачэснага механізатарскага жыцця.

Алена КАРПЕНКА. 

Фота з сямейнага архіву П.І. Бандарчука.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем