Увага — святочная акцыя!
Напярэдадні і ў дні навагодніх і калядных святаў у мэтах зрабіць пакупнікам прыемнае, а сабе — павялічыць тавараабарот, гандлёвыя кропкі краіны ўкараняюць усемагчымыя акцыі, зніжаючы цэны на тыя ці іншыя групы тавараў.
Не застаўся ў баку ад такой ініцыятывы і Бабруйскі гандлёвы цэнтр, магазіны якога аказваюць паслугі ў тым ліку і жыхарам сельскіх населеных пунктаў.
Як паведамілі ў гандлёвым цэнтры, з 15 снежня гэтага года і да 15 студзеня наступнага ў магазінах дзейнічае святочная акцыя — на ўсе нехарчовыя тавары скідка да 15%, на харчовыя (кандытарскія і каўбасныя вырабы) — ад 10 да 20%.
Алена КАРПЕНКА.