Темы

Міхалёўскаму Дому культуры — 50!

Міхалёўскаму Дому культуры — 50!

Жыхары Міхалёва і госці населенага пункта ў мінулую суботу адзначылі 50-годдзе з дня заснавання сельскага Дома культуры.

00im55Ужо па адным тым, што ў клубную ўстанову з гэтай нагоды прыйшло, здавалася, усё Міхалёва: у па-святочнаму прыбранай зале месцы займаліся на цэлыя сем’і, можна было меркаваць, што значыць храм культуры для аграгарадкоўцаў і жыхароў навакольных вёсак.

00im54За паўстагоддзе ў сценах СДК рэалізавала свае творчыя здольнасці не адно пакаленне міхалёўцаў. На працягу гэтага часу і дарослыя, і дзеці з задавальненнем наведваюць усемагчымыя творчыя гурткі і групы, каб адпачыць пасля напружанага працоўнага дня, цікава і з карысцю правесці вольны час, прадэманстраваць сваё выканаўчае, харэаграфічнае, артыстычнае майстэрства не толькі землякам, але і жыхарам іншых населеных пунктаў, бабруйчанам.

50 год — адрэзак значны, а таму і людзей, якія ў розныя часы садзейнічалі культурнаму развіццю мясцовых жыхароў, праз установу прайшло нямала. Згадаць іх імёны, а разам з тым пазнаць сябе і сусе­дзяў на фотаздымках маладымі прысутныя змаглі дзякуючы экскурсу ў гісторыю, які наладзіў для іх цяперашні склад клубнай установы.

00im57Варта адзначыць, што сёння СДК аг. Міхалёва абслугоўваюць 10 чалавек, з якіх 4 — творчыя работнікі. Пад іх началам функцыянуюць 8 клубных фарміраванняў, у якіх задзейнічана каля 90 чалавек. Сярод найбольш прызнаных творчых калектываў — ансамбль народнай і эстраднай песні “Крыніца”, дзіцячы тэат­ральны гурток. На працягу не аднаго года калектыў сельскага дома культуры ўзначальвае апантаны працай, улюблёны ў прафесію чалавек — Аляксандра Уладзіміраўна Тарасевіч.

І ёй, і іншым работнікам установы, чыя праца заслугоўвае пашаны, былі ўручаны ўзнагароды. Нямала клубная сістэма атрымала і падарункаў: ад раённага выканаўчага камітэта, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Фонд міру”, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, ад калег з іншых устаноў культуры.

00im56Віншуючы калектыў і жыхароў аграгарадка са знамянальнай падзеяй, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чарнова па­дзякавала ім за сумесную плённую працу. Установе пажадала сустрэць яшчэ не адзін такі юбілей, а жыхарам Міхалёва — цікавага баўлення часу ў яго сценах, надалей захоўваць культурную спадчыну роднага краю, аднаўлення харавога майстэрства, якім на працягу доўгага часу славілася мясцовая ўстанова культуры.

Ну і, вядома ж, быў канцэрт. Яго для міхалёўцаў і гасцей наладзілі работнікі ўстановы-юбіляра сумесна з калегамі па творчаму майстэрству суседніх дамоў культуры.

Алена КАРПЕНКА. 

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем