Темы

Жыллёвая субсідыя — як форма дзяржаўнай падтрымкі грамадзян

Жыллёвая субсідыя — як форма дзяржаўнай падтрымкі грамадзян
З пачатку кастрычніка ў Беларусі распачата работа па разліку і налічэнні безнаяўных жыллёвых субсідый катэгорыям грамадзян, чые выдаткі на плату за жыллёва-камунальныя паслугі перабольшваюць 15% ад сукупнага даходу сям’і (ці асобнага грамадзяніна) у сельскай мясцовасці і 20% — у горадзе. Каб папярэдзіць пытанні, якія могуць узнікнуць у жыхароў нашага раёна ў сувязі з дзеяннем Указа №322, асноўныя яго моманты мы папрасілі патлумачыць начальніка аддзела ЖКГ райвыканкама Ірыну Пракопчык.

000022_385171_big

Ірына Генадзьеўна, што ўвогуле такое безнаяўная жыллёвая субсідыя (БЖС) і на якія камунальныя паслугі яна аказваецца?

— Безнаяўная жыллёвая субсідыя — гэта форма дзяржаўнай падтрымкі грамадзян для частковай аплаты жыллёва-камунальных паслуг, іншымі словамі — розніца паміж налічанай па нарматыўных нормах сумай і сумай абавязковага плацяжу, які складае 15% сукупнага даходу — для вяскоўцаў і 20 — для гараджан. Такім чынам, атрымаць субсідыю змогуць сем’і альбо адзінокія грамадзяне, чые затраты на аплату жыллёва-камунальных паслуг перавысяць 15% ад сукупнага даходу ў сельскай мясцовасці і 20% — у горадзе.

img_006502Якія камунальныя паслугі субсідзіруюцца?

— Субсідзіруюцца паслугі па гарачым і халодным водазабеспячэнні, водаадвядзенні (каналізацыі), газа-, электра- і цеплазабеспячэнні, забеспячэнні звадкаваным углевадародным газам ад індывідуальных балонных ці рэзервуарных установак, капітальным рамонце, тэхабслугоўванні жылога дома і ліфта, звароту з цвёрдымі бытавымі адходамі, санітарным утрыманні дапаможных памяшканняў жылога дома.
А вось цякучы рамонт і плата за карыстанне жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду ў дадзены пералік не ўваходзіць. Гэта значыць, субсідыя на вяртанне выдаткаў, якія ўласнік панясе, да прыкладу, падчас цякучага рамонту пад’ездаў альбо па арэнднай плаце прадастаўляцца не будзе. Гэтак жа, як і на дадатковыя камунальныя паслугі, ад якіх можна адмовіцца. У прыватнасці, на тэхнічнае абслугоўванне дамафонаў, азеляненне прыдамавых тэрыторый.

Каму прадастаўляецца безнаяўная жыллёвая субсідыя?

— БЖС прадастаўляецца ўласніку альбо наймальніку жылога памяшкання дзяржаўнага жылфонду, члену арганізацыі забудоўшчыка альбо членам сям’і, якія пражываюць з імі сумесна.

Ці ўсім грамадзянам з невялікім агульным даходам можа быць прадастаўлена безнаяўная жыллёвая субсідыя?

— Не ўсім. У афармленні субсідыі будзе адмоўлена, калі ўладальнік жылля альбо хто-небудзь з членаў сям’і, якія сумесна з ім пражыва­юць, будуць мець ва ўласнасці некалькі жылых памяшканняў на тэрыторыі краіны (да прыкладу, кватэру і дом, дзве кватэры і г. д.) альбо долей у іншай кватэры (выключэнне склада­юць шматдзетныя сем’і), здаваць жыллё па дагаворы найму альбо валодаць кватэрай, у якой зарэгістравана прыватнае ўнітарнае прадпрыемства. Дадзенае правіла дзейнічае нават у тым выпадку, калі сукупны даход малы і дазваляе прэтэндаваць на субсідыю. Прычым, калі стане вядома, што звесткі пра даходы не адпавядаюць рэчаіснасці, прыдзецца вярнуць не толькі ўсю налічаную субсідыю, але і заплаціць пеню за кожны дзень такой дапамогі ў памеры 0,3%.

Як фарміруюцца спісы грамадзян на субсідыю? Ці варта чалавеку самаму пісаць заяву?

— Субсідыя будзе прадастаўляцца на аснове заяўнага прынцыпу і прынцыпу выяўлення. Па апошнім дапамогу дзяржавы змогуць атрымаць пенсіянеры, якія не працуюць і дасягнулі ўзросту, устаноўленага для пенсіі па ўзросце на агульных умовах, альбо непрацуючыя паўналетнія інваліды, калі сумесна з імі не пражываюць працаздольныя члены сям’і. Гэтым катэгорыям грамадзян ніякіх даведак збіраць не трэба, пра ўсё паклапоцяцца адпаведныя службы. Астатнім катэгорыям субсідыя будзе прадастаўляцца па заяўным прынцыпе — сем’і і грамадзяне, чые плацяжы за “камуналку” перавысяць вызначаны ўказам працэнт абавязковага плацяжу, павінны самастойна сабраць пакет дакументаў і звярнуцца з заявай у арганізацыю ЖКГ, упаўнаважаную па ўліку, разліку і налічэнні платы за камунальныя паслугі, у нашым раёне — ва УКП “Жылкамгас”. Сума дзяржпадтрымкі ў кожным выпадку будзе разлічвацца індывідуальна.

Скажам, калі чалавек зарэгістраваны ў Бабруйску, але часова пераехаў у Гарбацэвічы даглядаць пажылых бацькоў-­інвалідаў, ці будуць улічваць ягоны даход падчас вызначэння сукупнага даходу для атрымання субсідыі па месцы жыхарства баць­коў?

— Не будуць. Калі бацькам-­інвалідам будзе паложана субсідыя, яе разлічаць і прызначаць аўтаматычна па прынцыпе выяўлення.

На які тэрмін прадастаўляецца жыллёвая субсідыя?

— Па прынцыпе выяўлення бу­дуць прымацца ў разлік даходы сям’і за 3 месяцы, па заяўным — за 6 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу звароту. На гэты ж тэрмін і будзе прадастаўлена субсідыя. Прычым, заява на яе атрыманне разглядаецца на працягу 10 дзён, калі спатрэбіцца праверка дакументаў — да 20 дзён. Рашэнне аб прызначэнні субсідыі ўступае ў сілу ў месяц, наступны за месяцам яго прыняцця.

Якія дакументы неабходны на субсідыю?

— Уласнік жылля павінен прадаставіць заяву на яе атрыманне, пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу; дакументы, якія пацвярджаюць даходы ўласніка і членаў ягонай сям’і за 6 месяцаў; пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (для тых, у каго дзеці да 18 год); пасведчанне аб шлюбе (альбо яго скасаванні); пенсійнае пасведчанне альбо пасведчанне інваліда (калі ў сям’і ўласніка ёсць пенсіянеры альбо інваліды). Некаторыя дакументы служба субсідзіравання будзе запытваць самастойна. Пры гэтым за даведку аб тым, што заявіцелю і членам яго сям’і належыць права на аб’екты нерухомай маёмасці альбо іх адсутнасць заяўляльніку неабходна будзе заплаціць самаму.

На налічэнне субсідыі якія даходы будуць улічвацца?

— Улічваюцца ўсе віды пенсій, у тым ліку з іншых дзяржаў, штомесячныя страхавыя выплаты, грашовае ўтрыманне, усе віды стыпендый, дапамог, заробак, сумы, налічаныя па грамадзянска-прававых дагаворах; даходы, атрыманыя асобамі ў перыяд знаходжання ў месцах пазбаўлення волі, аліменты, даходы па акцыях: дывідзенды, працэнты; сумы грашовых сродкаў, атрыманыя ў выніку наследавання, дарэння, дабрачыннасці, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці і іншае. Пры гэтым варта ўлічыць — каб атрымаць субсідыю, неабходна прадаставіць дакумент аб даходах за кожны поўны месяц на працягу паўгода.

Ці можа аформіць субсідыю ўласнік кватэры, які, да прыкладу, пражывае адзін, вучыцца на платным аддзяленні ў вузе, даходаў не мае і знаходзіцца на ўтрыманні?

— Не можа: няма даходу — няма субсідыі.

Па якім прынцыпе будуць налічваць субсідыю пенсіянерам і інвалідам, калі яны пражыва­юць разам з працаздольнымі членамі сям’і?

— Па заяўным прынцыпе з прадастаўленнем поўнага пакету дакументаў і даведак аб даходах кожнага члена сям’і.

Як даведацца пра памер налічанай субсідыі?

— Гэта будзе адлюстравана ў “жыроўцы”. Акрамя таго, кожнаму грамадзяніну (сям’і) — атрымальніку субсідыі па пошце павінна прыйсці паведамленне аб прадастаўленні альбо адказе ў прадастаўленні субсідыі.

Дзякуй за размову.

Размаўляла Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024