У “Гіганце” з падняццем зябліва справіліся

На гэтую пару традыцыйная для аграрыяў справа — падняцце зябліва. Як паведамілі ў райсельгасхарчы, у раёне дадзеная работа праведзена на плошчы болей за 4 000 гектараў, ці 34% ад плану.

У тройцы лідараў — СВК “Гігант”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і ААТ “Стасеўка”. Прычым, у “Гіганце” заданне не толькі выканалі, але і перавыканалі. У двух другіх гаспадарках набліжаюцца да завяршэння — паднята адпаведна 88 і 87%.

Найгорш справы з падняццем зябліва абстаяць у ААТ “Міхалёўская Ніва”. З-за адсутнасці паліва гэтая работа ў гаспадарцы на пачатковай стадыі.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.