Чырвоны Крыж — вяскоўцам
Учора ў сельскім клубе в. Вішнёўка ўрачы Магілёўскага абласнога дыягнастычнага цэнтра правялі абследаванне (ультрагукавое даследаванне малочных і шчытападобнай залоз) работнікаў ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”, а таксама, па жаданні, жыхароў населенага пункта.
Дабрачынную акцыю — плата за медпаслугі значна зніжана — для вяскоўцаў арганізавала і сумесна з медыкамі правяла Бабруйская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Мэта акцыі — прафілактыка і ранняе выяўленне паталогій дадзеных органаў.
Алена КАРПЕНКА.