Темы

Вёска — гораду

Вёска — гораду

Раённыя вытворцы расліннай прадукцыі працягваюць выкарыстоўваць любую магчымасць рэаліза­ваць сабраны па восені ўраджай. А таму штосуботы выязджаюць на галоўную пляцоўку, створаную ў Баб­руйску спецыяльна для гэтай мэты, — кірмаш па вул. Горкага.

00mg0_0017Гандлююць уласнай прадукцыяй у выхадныя і будзённыя дні таксама і на іншых пляцоўках горада: на рынку “Заходні”, міні-рынках Авіягарадка, Кісялевічаў, Фарштадта, у шостым мікрараёне.

Рэалізатары ААТ “Саўгас Кісялевічы”, якіх мы напаткалі ў чацвер на пляцоўцы па вул. Гарэліка, адзначылі, што гэтае месца, а яшчэ авіягарадок падабаюцца ў плане гандлю найболей.

— І ехаць далёка не трэба,— з усмешкай заўважае работнік гаспадаркі, а на час восеньскіх кірмашоў прадавец Марына Аляксандраўна Аўдзеева, — і нас тут усе даўно ведаюць. Паспрабавалі нашу бульбачку — спадабалася, прыходзяць яшчэ купіць. Тым болей што клубні сёлета сапраўды вельмі смачныя.

За гэты месяц за наяўныя грошы прадалі 12 тон бульбы. Цана яе — 25 капеек за кілаграм.

Заўважаем, што столькі ж просяць за бульбу і прыватнікі непадалёк. Але Марына Аляксандраўна канкурэнтаў у іх не бачыць.

— Той, хто паспрабаваў нашай бульбы, абавязкова і зноўку ідзе да нас, — упэўнена рапартуе жанчына. І не пагадзіцца з гэтым нельга: ля машыны з кісялевіцкай прадукцыяй чарга. Памочніца прадаўца Валянціна Міхалап толькі паспявае падаваць яе на вагі. Для зручнасці пакупнікоў фасоўка бульбы розная — ад 2 да 33-х кілаграмаў, а сетка дазваляе выбраць тыя клубні, якія падабаюцца болей.

І хоць, акрамя бульбы, саўгас прапаноўвае гараджанам буракі, асноўная цікавасць гараджан да “другога хлеба”.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем