Темы

Прыемная статыстыка

Прыемная статыстыка

Са студзеня па верасень сёлетняга года сямейны капітал прызначаны ў раёне 39 шматдзетным сем’ям. Гэта болей, чым за ўвесь мінулы год: у 2015-м рашэнні аб прызначэнні мацярынскага капіталу ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь № 572 ад 9 снежня 2014 года “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сямей, якія выхоўваюць дзяцей” былі прыняты ў адносінах 36 шматдзетных сем’яў.

mater-kapitalСямейны (мацярынскі) капітал — гэта аднаразовае прадастаўленне сем’ям безнаяўных грашовых сродкаў (10 000 долараў ЗША) пры нараджэнні (усынаўленні) трэцяга альбо наступных дзяцей. Выкарыс­таць сродкі сямейнага капіталу можна толькі ў Беларусі ў поўным аб’ёме альбо часткамі па аднаму ці некалькіх накірунках: паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг у сферы сацабслугоўвання, аховы здароўя, на фарміраванне дадатковай пенсіі маці — у поўнай сям’і, аднаму з бацькоў — у няпоўнай. Магчымасць выкарыстаць мацярынскі капітал прадастаўляецца пасля таго, як дзіцяці, у сувязі з чыім нараджэннем такое права ў сям’і з’явілася, споўніцца 18 год. Датэрмінова: цалкам альбо часткова — на атрыманне членам сям’і платных медпаслуг у парадку і па пераліку, вызначаным Міністэрствам аховы працы.

… і сумная

З 23-х чалавек, якія пражываюць гэтым часам у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзрос­ту і інвалідаў Бабруйскага раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, 16 — жанчыны, палова з якіх маюць альбо мелі (памерлі) дзяцей. І калі да пяці з 8 жанчын нашчадкі: дзеці ці ўнукі — наведваюцца, то тры жанчыны-маці прыемных сустрэч з роднымі пазбаўлены. Як паведаміла дырэктар цэнтра Таццяна Тарасевіч, сыны грамадзянак вядуць асацыяльны лад жыцця і тымі, хто даў ім жыццё, даўно не цікавяцца. На жаль…

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет.

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем