Темы

Працаваць на прафілактыку

Працаваць  на прафілактыку

На базе СВК “Гігант” на мінулым тыдні працаваў раённы семінар-вучоба ветэрынарных урачоў і прадстаўнікоў артапедычных брыгад сельгасарганізацый па прафілактычнай апрацоўцы капыт буйной рагатай жывёлы. Узначаліла мерапрыемства галоўны ветурач раёна Юлія Скатарэнка. Удзел у семінары прыняў начальнік аддзела ветэрынарыі Камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Шырокі.

img_67259Мэтай сустрэчы ў “Гіганце” было навучыць ветурачоў, якія да гэтага не сутыкаліся на практыцы з прафілактычнай апрацоўкай капыт, а таксама прадстаўнікоў артапедычных брыгад — як гэта рабіць правільна. Васіль Шырокі данёс да прысутных значнасць праблемы, што непазбежна ўзнікае падчас адсутнасці своечасовай апрацоўкі жывёлы, і запэўніў, што лячыць хваробу капытоў нашмат цяжэй і стратней.

Прымяненнем метадаў апрацоўкі на практыцы з калегамі падзяліліся вопытныя ў гэтай справе ветурачы. Навучаючыся, удзельнікі семінару заадно дапамаглі “Гіганту” у расчыстцы і лячэнні капытцаў у кароў. У агульным апрацавалі 30 галоў жывёлы.

Праведзены семінар, па меркаваннях галоўнага ветурача раёна, абавязкова будзе мець плён: спецыялісты і “работнікі-артапеды”, выкарыстаўшы набыты вопыт, змогуць укараніць практыку яго прымянення ў сваіх сельгасарганізацыях. Тым болей што падобныя семінары плануецца праводзіць у далейшым, што дасць магчымасць спецыялістам абменьвацца вопытам і своечасова вырашаць узнікаючыя пытанні.

Да слова сказаць, артапедычныя брыгады, у дапамогу ветурачам, ствараюцца з ліку работнікаў ферм. Ужо дзейнічае брыгада ў ААТ “Неўскі-Агра”, плануецца яе стварэнне ў ААТ “Агракамбінат КХП”, дзе вядзецца набыццё неабходнага абсталявання.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем