Темы

Педагогаў павіншавалі з прафесійным святам

Педагогаў павіншавалі з прафесійным святам

Высокаадукаваны і эрудзіраваны, строгі і патрабавальны, чулы і спагадлівы, гатовы ахвяраваць уласным часам дзеля інтарэсаў вучняў — гэтыя якасці спрадвеку вызначалі сапраўднага настаўніка. Вызначаюць яго і сёння. Таму, вядома, жадаючых павіншаваць раённых педагогаў — адданых сваёй справе людзей — з прафесійным святам, на ўрачыстасць, якая прайшла ў цэнтры культуры ў пятніцу, прыйшло нямала. У іх ліку старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Осіпаў, намеснік старшыні Святлана Носава, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў.

img_0012Кіраўнік раёна падзякаваў работнікам адукацыі за працу, за высакародную місію, якую яны на сябе ўсклалі і з якой стойка ідуць па жыцці, за служэнне грамадству — выхаванне падрастаючага пакалення, будучыні нашай краіны і раёна — і пажадаў педагогам здароўя, дабрабыту і поспехаў. Ад раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Осіпаў уручыў грамату і кветкі Леаніду Мікалаевічу Краўчанку, дырэктару Каменскай дапаможнай школы-інтэрната. Гэта вопытны педагог, за чыімі плячыма шмат год напружанай работы ў галіне адукацыі і чыя адданасць справе — прыклад для моладзі.

img_0034

Цёплыя словы падзякі за нялёгкую і адказную працу, шчырыя пажаданні плёну ў справах работнікам адукацыі, ветэранам педагагічнай працы, некаторыя з якіх таксама прысутнічалі ў зале, выказала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Баркоўская. З яе рук лепшыя з лепшых работнікаў галіны атрымалі граматы. Як заўсёды, цёпла і лірычна-хвалююча павіншавала педагогаў, выключна ўсе з якіх з’яўляюцца членамі прафсаюза, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач. Нямала шчырых слоў у адрас настаўнікаў выказалі Аляксандр Емяльянаў, старшыня Бортнікаўскага сельсавета Яўген Чэркас, а таксама член ветэранскай арганізацыі педагогаў, колішні дырэктар Міхалёўскай школы Ядзвіга Сысой. Згадваючы былое, ­Ядзвіга Аляксееўна заклікала цяперашняе пакаленне настаўнікаў і, у асаблівасці моладзь, быць такімі ж адданымі абранай прафесіі, якімі былі яны. Падзяку і віншаванні раённым педагогам перадалі таксама бацькі вучняў, тыя, чыя падтрымка і садзеянне ў авалодванні дзецьмі вучэбных праграм для настаўнікаў неацэнны.

Прыемныя хвіліны падаравалі калегам педагогі Ленінскага ВПК, якія ў жартаўлівай форме расказалі пра сур’ёзнае: педагог — гэта не прафесія, а лад жыцця. Ноша нялёгкая, але вартая: іх намаганнямі ў дарослае жыццё выходзяць тыя, хто рухае прагрэс.

Алена КАРПЕНКА. Фота Алеся КРАСАВІНА.

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем