Темы

Палявыя работы працягваюцца

Палявыя работы працягваюцца

Сярод асноўных — сяўба азімых зерневых культур. На ўчарашнюю раніцу, як паведамілі ў райсельгасхарчы, імі было засеяна каля 7,5 тыс. га з запланаваных 11-ці. Калі не падвядзе надвор’е, то ў бліжэйшыя дні сяўба будзе завершана.
dsc_0010_1_novyj-razmerАдначасова ў гаспадарках зай­маюцца падрыхтоўкай глебы: праводзяць ворыўныя работы, культывацыю, дыскаванне. Там, дзе ўжо адсеяліся, — у філіяле “Харчавік-Агра”, ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка” і ААТ “Стасеўка” — падні­маюць зябліва.

Вялікая ўвага надаецца ўборцы кукурузы на сілас, зялёны корм і зерне. Праўда, з-за таго, што сушка зерня абыходзіцца гаспадаркам у капейку, на час дажджоў уборка культуры менавіта на гэтыя мэты часова спынена. А ўвогуле кукуруза на сілас убрана з плошчы 4885 га (76%), на зерне — з плошчы 226 га (41%).
У акцыянерных таварыствах “Неўскі-Агра” і “Міхалёўская Ніва”, акрамя іншага, працягваюць убіраць цукровыя буракі. З плану ў 530 га на сёння ўбрана 319 га (60%). Ура­джайнасць салодкіх караняплодаў сёлета невысокая — 200 ц/га, аднак паказчык утрымання ў іх цукру найвялікшы ў вобласці — 18,5 (сярэднеабласны 17,7), што пры здачы буракоў на перапрацоўку дазваляе гаспадаркам разлічваць на дадатковыя грошы.

У стадыі завяршэння — капанне бульбы. У цэлым па раёне ўбрана 74% плошчаў, накапана амаль 12,5 тыс. тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 191 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці традыцыйна ў СВК “Гігант” (219 ц/га), гаспадарцы, якая спецыялізуецца на вырошчванні гэтай культуры. Капаць бульбу «гігантаўцы» працягваюць, у той час як некаторыя сельгас­арганізацыі ўжо завяршылі — ААТ “Саўгас Кісялевічы, філіял “Харчавік-Агра”, БТАА “ВЕОМ”. У “ВЕОМе” да таго ж вядзецца ўборка гародніны. Амаль палова адведзеных пад капусту, моркву, буракі і іншыя культуры плошчаў ужо пустуе.

Не забываюцца ў раёне на догляд азімых, у прыватнасці, рапс. Праведзена яго хімпраполка, на пасевы ўнесены рэгулятары росту, вядзецца падкормка культуры мінеральнымі ўгнаеннямі.
Працягваецца нарыхтоўка травянога корму. Сена ў раёне на гэты час маецца болей за 7,5 тыс. тон (92% ад неабходнага), сенажу — болей за 71 000 тон (68%), сіласу каля 95 000 тон (98%). На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 25,5 ц. к. адз., што болей чым удвая пераўзыходзіць мінулагодні паказчык назапашанага.

У пацверджаннне кругавароту сельскагаспадарчых работ на палі вывозіцца арганіка ўжо пад яравую сяўбу.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем