Темы

Мы ганарымся землякамі

Мы ганарымся землякамі
У разгары восеньская прызыўная кампанія. Так ужо павялося, што адпраўка юнакоў да месца службы літаральна заўсёды “суправаджаецца” нашымі журналістамі: цікава ўсё ж, з якім настроем ідуць хлопцы ў войска, чаго ад службы чакаюць, чаму спадзяюцца навучыцца? Упэўнена, пра гэта мы напішам і ў гэтую восень — адпраўкі прызыўнікоў у часці пачнуцца не раней першай паловы лістапада. Зараз будучых вайскоўцаў адбіраюць “купцы”. А пакуль захацелася пацікавіцца, як жывецца тым сельскім юнакам, для каго служба ў войску — не цьмянае “заўтра”, а самае што ні на ёсць звыклае “сёння”. За садзеяннем у сваім інтарэсе мы звярнуліся да ваенкама ваеннага камісарыяту г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў падпалкоўніка Аляксея Беразоўскага. І, забягаючы наперад, заўважу — нашыя хлопцы дастойныя станоўчых адозваў, падзякі і гонару.

smfll7Для Віктара Іванавіча Жмурава з аг. Міхалёва-1 служба ў арміі пачалася ў мінулым лістападзе. Да накіравання ў Мазырскі пагранічны атрад в/ч 1257 прызыўніку давялося прайсці курс маладога байца ў Пінскім пагран­атрадзе в/ч 1235. На пачатку, прызнаецца юнак, было нялёгка, але з часам звыкся і ўжо ваенную прысягу прымаў з гордасцю за тое, што ён — абаронца рубяжоў Айчыны. За час службы ў пінскай “вучэбцы” у якасці старшага радыётэлефаніста наш зямляк быў двойчы адзначаны. Станоўча Віктар зарэкамендаваў сябе і на 1-й пагранічнай заставе “Дзяржынск”, куды быў накіраваны пасля Мазыра. Ужо праз месяц пасля набыцця пасады “старшага радыётэлефаніста” за выдатнае нясенне службы Віктару даручылі больш прэстыжную — інспектара 1-й катэгорыі, і прысвоілі званне “малодшы сяржант”. Юнак тройчы быў адзначаны з добрага боку. Па словах маладога чалавека, ён пастаянна авалодвае ваеннымі ведамі, удасканальвае прафмайстэрства і ўпарта пераадольвае цяжкасці ваеннай службы. Віктар ганарыцца тым, што выконвае воінскі абавязак і загад на ахову дзяржаўнай мяжы Беларусі і нясе службу на лепшай па выніках мінулага года заставе.

smfll9І ўжо зусім цікавы факт даведаліся мы пра Дзмітрыя Міхайлавіча Сакуна з в. Плёсы, які нясе службу ў вайсковай часці 5525 — брыгадзе ўнутраных войск РБ, штаб якой дыслакуецца ў Гомелі. Злучэнне выконвае задачы па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі, канваірванні і ахове асуджаных асоб, ахове і нагляду за асуджанымі і іншыя задачы ў адпаведнасці з законам “Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў РБ”.

У сёлетнім ліпені самастойны патрульны нарад, у складзе якога быў і малодшы сяржант Дзмітрый Сакун — камандзір 1-га аддзялення 2-га патрульнага ўзвода 3-й патрульнай роты 1-га патрульнага батальёна, нёс службу па ахове грамадскага парадку. Прыкладна а 22 гадзіне дзяжурным па Жалезнадарожным аддзеле ўнутраных спраў Гомеля атрад быў накіраваны ў адзін з дамоў па вул. Яфрэмава. На 10-м паверсе ваеннаслужачыя заўважылі на лесвічнай пляцоўцы грамадзяніна, які няцвёрда стаяў на нагах, а побач з ім — выкарыстаны шпрыц і празрыс­ты поліэтыленавы мяшок з грыбамі. Патрульны атрад даставіў грамадзяніна ў аддзел унутраных спраў для высвятлення асобы і абставін. Дзякуючы праяўленым Дзмітрыем пільнасці і кемлівасці, у адносінах затрыманага быў складзены пратакол па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 328 Крымінальнага кодэксу РБ.

Кіраўніцтва часці характарызуе вайскоўца як дысцыплінаванага, тактычнага чалавека, які карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве. У складаных сітуацыях здольны хутка ацаніць абставіны і прыняць правільнае рашэнне. Заўсёды гатовы прый­сці на дапамогу таварышу. Дзмітрый Сакун неаднойчы за­ахвочваўся камандаваннем роты, батальёну і брыгады за добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў, высокія паказчыкі па фізічнай падрыхтоўцы і якасць выканання службова-баявых задач.

Алена КАРПЕНКА.
(матэрыялы і фота прадастаўлены ваенкаматам).

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024