Темы

Галоўная мера барацьбы — прафілактыка

Галоўная мера барацьбы — прафілактыка
У сувязі з тым, што цалкам выкараніць такую напастку для свінаводчай вытворчасці, як афрыканская чума свіней, пакуль не ўдалося — хвароба нагадвае пра сябе то ў адным, то ў другім рэгіёне блізкага і далёкага замежжа. Насцярожа­насць па АЧС працягвае заставацца і ў Беларусі. А гэта значыць — і работнікі жывёлагадоўчых фермаў, і вяскоўцы, якія займаюцца развядзеннем свіней на ўласных гаспадарках, павінны ведаць і строга прытрымлівацца неабходных мер перасцярогі. Што гэта за меры, мы на старонках “раёнкі” расказвалі неаднойчы, але лічым сваім абавязкам яшчэ раз нагадаць дадзеную інфармацыю.

Афрыканская чума свіней (АЧС) — гэта надзвычай небяспечная вірусная хвароба хатніх свіней і дзікоў, якая характарызуецца хуткім распаўсюджваннем, высокай ступенню смярот­насці жывёлы і высокімі эканамічнымі стратамі. Ветэрынарных прэпаратаў для прафілактыкі і лячэння АЧС пакуль не існуе.

Нягледзячы на тое, што для здароўя людзей АЧС небяспекі не ўяўляе, захворванне надзвычай небяспечнае для жывёлагадоўлі: здольна прыводзіць да гібелі выключна ўсіх свіней. Спыніць вірус можна толькі жорсткімі каранціннымі мерапрыемствамі, што прыводзіць да вялікіх эканамічных страт. Падчас узнікнення афрыканскай чумы свіней усю жывёлу забі­ваюць, трупы ліквідуюць, свінагадоўчыя памяшканні і абсталяванне дэзінфекцыруюць.

Спосабы заражэння жывёлы

_0mg_008Свінні пачынаюць хварэць галоўным чынам падчас ужывання заражанага вірусам корму. Інфекцыяванне магчыма таксама праз органы дыхання, пашкоджаную скуру і пакусы заражаных кляшчоў-пераносчыкаў. Вірус распаўсюджваецца жывёламі-вірусаносчыкамі, у тым ліку тымі, што знаходзяцца ў інкубацыйным перыядзе, а таксама праз розныя інфіцыраваныя аб’екты.

Асаблівую небяспеку ўяўляюць прадукты забою заражаных свіней: мяса, мясапрадукты, кроў, сала, косці, скура і г. д. Адной з прычын хваробы з’яўляюцца інфіцыраваныя харчовыя адходы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці корму без дастатковай праваркі. Здаровая жывёла заражаецца пры сумесным утрыманні з хворай і вірусаносчыкамі, а таксама падчас знаходжання ў інфіцыраваных памяшканнях і транспартных сродках. Вірус могуць таксама распаўсюджваць людзі, хатнія і дзікія жывёлы, насякомыя, грызуны, якія знаходзіліся на інфіцыраваных тэрыторыях.

Меры па недапушчэнні хваробы

Неабходна не дапускаць наведвання ўласных падсобных гаспадарак іншымі грамадзянамі, утрымліваць пагалоўе ў зачыненых памяшканнях, не дапускаць вольнага выгулу свіней, право­дзіць змену верхняга адзення і абутку пасля наведвання лясных угоддзяў, апрацоўваць свіней і памяшканні для іх утрымання ад крывасмокаў (кляшчэй, вошай і інш.), пастаянна весці барацьбу з грызунамі. Абавязкова тэрмічна апрацоўваць харчовыя адходы і корм для жывёлы. Набываць грануляваны камбікорм толькі айчыннай вытворчасці ў спецыялізаваных гандлёвых кропках, не завозіць свіней без пагаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна з іншых тэрыторый. Абавязкова і неадкладна паведамляць пра ўсе выпадкі захворвання свіней спецыялістам дзяржаўнай ветслужбы па тэлефонах 47-34-02, 47-34-07.

У выпадку падзяжу жывёлы неабходна тэрмінова паведаміць пра гэта ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган альбо работнікам раённай ветстанцыі для выяўлення прычын апошняга. Тым, хто працуе на свінагадоўчых прадпрыемствах і займаецца паляваннем, у мэтах недапушчэння магчымага заносу вірусу на тэрыторыі арганізацый, забараняецца паляванне на дзіка.

За невыкананне ветэрынарных правілаў, якія датычацца пагрозы ўзнікнення АЧС, пра­ду­­-
г­леджана не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць.

Падрыхтавала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем