Цікавасць да сельгаскірмашоў расце

Пачынаючы з 10 верасня, у Бабруйску на вуліцы Горкага ля дома № 41 штосуботы ладзяцца сельгаскірмашы, дзе сваю прадукцыю прапаноўваюць і раённыя гаспадаркі. 

foto for komkur.info

На гэты час у іх паўдзельнічалі — хто пастаянна, хто разова — адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Саўгас Кісялевічы», «Міхалёўская Ніва», «Неўскі-Агра», «Аграмашсервіс», СВК «Гігант», БТАА «ВЕОМ», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка», а таксама сялянска-фермерская гаспадарка «Ясень-Каменка». «Неўскі-Агра» да таго ж прыняў удзел у сталічным сельгаскірмашы. Гараджанам прапаноўваюцца бульба, гародніна, зерне, яйкі, яблыкі.

Між тым у кастрычніку цікавасць да сельгаскірмашоў толькі расце. Вераснёўскія клопаты, звязаныя з пачаткам навучальнага года, адыйшлі, і грамадзяне скіравалі сваю ўвагу на не меньш значныя — назапашванне на зіму вітаміннай прадукцыі.

Акрамя кірмашоў на Горкага, раённыя сельгасвытворцы кожны працоўны дзень рэалізуюць сваю прадукцыю на рынку «Заходні», гандлююць з машын паблізу жылых дамоў у мікрараёнах «Кісялевічы», «Авіягарадок» і ў 6-м мікрараёне Бабруйска. Прадаюць садова-агародную прадукцыю ў працоўныя дні і непасрэдна ў сельгасарганізацыях. Выручка ад кірмашоў і гандлю на месцах за верасень (пачынаючы з 10-га) склала больш за 25 тысяч рублёў, з улікам кастрычніка — каля 38,5 тысяч.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.