Темы

Якаснае зерне — ачышчанае зерне

Якаснае зерне — ачышчанае зерне

Сярод пераможцаў сёлетняга раённага спаборніцтва і звяно аператараў зернесушыльных установак філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” у складзе старшага аператара Г.І. Міхалапа і аператара В.М. Ерша.

000_0948_39Сустрэўшыся напярэдадні з работнікамі гаспадаркі, праз чые рукі прайшоў літаральна ўвесь ураджай зерневых і не толькі, мы пацікавіліся ў Генадзя Іванавіча і Васіля Мікалаевіча, ці падаўся ім сёлетні ўборачны сезон напружаным — усё ж такі сонца і спякоты было як ніколі.

Аказалася, што апошняе, хоць некалькі і спрасціла работу аператараў КЗС-30 — зерне было сухім ужо на корані, аднак напружанасці не ўбавіла. Сабраны ўраджай патрабуе дапрацоўкі, таму, перш чым паставіць зерне ў якасці дзяржзаказу ці змясціць у сховішча як насенны матэрыял на будучы год, усё яго прыйшлося ачысціць. А гэта зна­чыць, што праз зернесушыльны комп­лекс у гэтую ўборачную кампанію аператары прапусцілі больш за 700 тысяч тон трыцікале, каля 2600 тон азімага жыта, болей за 950 тон аўсу, за 420 — ячменю, 523 тоны зернебабовых, а таксама 80 тон бабоў, больш за 16 — лубіну, 70 тон сурэпіцы і азімага рапсу. Працавалі з сямі гадзін раніцы і, здаралася, да апоўначы, каб у новы дзень заступіць на працу з цалкам ачышчанымі ад зерня пляцоўкамі. Вядома ж, было нялёгка, але дапамагалі прыроджаныя загартаванасць, вынослівасць, прынцыповасць у дасягненні пастаўленай мэты, усведамленне ўскладзенай на іх адказнасці і набыты за гады вопыт.

Што да Генадзя Іванавіча, то ён абслугоўвае КЗС-30 з моманту з’яўлення комплексу ў гаспадарцы. А гэта не многа не мала — 10 год. Вядома ж, старшы аператар не толькі добра засвоіў тэхналагічныя патрабаванні да кожнага з відаў работ на комплексе, але ведае ўсе “хітрыкі” абсталявання і тое, як вырашыць праблему, калі такая раптам ўзнікае.

Чатыры гады работы на зернесушыльным комплексе за плячыма памочніка старшага аператара. Нягледзячы на тое, што Васіль Мікалаевіч ужо год як на заслужаным адпачынку — да гэтага на працягу 14 год адпрацаваў слесарам па абслугоўванні сельгастэхнікі — у сезон жніва ён незаменны ў гаспадарцы.
Зрэшты, майго суразмоўцу гэта і радуе:

— Асесці дома пасля шматлікіх гадоў працы не так проста, — заўважае
В.М. Ёрш. — Сумна бывае: дзеці выраслі, жывуць самастойна. Так што на прапанову дапамагчы на сушцы зерня адгукнуўся з задавальненнем.

Генадзь Іванавіч гэтым часам, пасля таго як хлябы ўбраны, займаецца сваёй звыклай вадзіцельскай справай — дастаўляе да ферм аператараў машыннага даення (якраз за гэтым мы яго і засталі). Не магу не адзначыць і тое, што старшы аператар зернесушыльнага комплексу не толькі сумленны работнік агракамбіната, але і цудоўны бацька. Разам з жонкаю Таццянай яны выхоўваюць шасцёра дзяцей, старэйшы з якіх у гэтым годзе стаў навучэнцам каледжа, наймалодшы пайшоў у першы клас. І хто ведае, можа праз гады сярод перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці раёна будуць і нашчадкі Генадзя Іванавіча.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем