Темы

У восень спраў восем

У восень спраў восем

…гаворыць народная мудрасць, і гэта сапраўды так. Нягледзячы на тое, што напружанасць уборачнай кампаніі са зборам хлябоў некалькі спала, работ у полі — толькі паспявай.

Зрэшты, вага сёлетняга караваю, без уліку проса і кукурузы, — 34 570 тон. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых у цэлым па раёне склала 26,3 ц/га. “Паказчык вышэйшы за мінулагодні (23,5 ц/га), але далёкі ад таго, каб заспакойвацца, — адзначыла намеснік начальніка райсельгасхарчу Арына Сяргеева. — На вынікі жніва паўплывала ў першую чаргу надвор’е: дэфіцыт дажджоў не даў магчымасці коласу наліцца дастаткова”. Пры гэтым найбольш з аднаго круга ўзялі аграрыі СВК“Гігант” — у сярэднім па 44,7 цэнтнеры, а таксама філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — па 33, 9. На ўзроўні сярэднераённага паказчыка ўраджай­насць у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 26,3 ц/га. З зерневых культур і сёлета, і ў мінулым годзе найбольш ураджайнай стала азімая пшаніца — 35,1 ц/га (у мінулым годзе 28,4). А вось колас яравой пшаніцы сёлета значна лягчэйшы — 19,7 ц/га супраць 27 ц/га.

Гэтым часам актыўна вядзецца ўборка яравога рапсу. Прагнозы на культуру, зноў жа з-за адсутнасці дажджоў, спачатку не радавалі, але з часам вільгаці дабавілася, і рапс пайшоў у рост. На сёння ён убраны з плошчы 164 га, намалочана 243 тоны масланасення пры сярэдняй ураджайнасці
15 ц/га (у мінулым годзе — 9 ц/га).

Прыступілі ў раёне да ўборкі цукровых буракоў. Іх вырошч­ваннем традыцыйна займаюцца ў ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Міхалёўская Ніва”. Гаварыць пра ўраджайнасць салодкіх караняплодаў пакуль рана: убрана толькі каля 40 га. Таксама актыўна звозіцца з палёў салома. З тых палёў, дзе былі падсеяны мнагалетнікі, яна ўбрана цалкам, што дае магчымасць травам правільна развівацца. На сёння саломы ўбрана каля 80 працэнтаў ад той, што маецца. Практычна ўся яна спрэсавана, убіраецца ў асноўным на корм, а таксама на подсціл жывёле.

14potatoesДнямі ў гаспадарках пачалі капаць бульбу — з першых гектараў узялі ў сярэднім болей чым па 250 цэнтнераў, а таксама прыступілі да ўборкі кукурузы як на падкормку жывёле, так і на сілас.
На гэты час ужо ўбраны з поля лубін. Яго намалот склаў больш за 300 тон пры сярэдняй ураджайнасці 16 ц/га. Поўным ходам вядзецца ўборка рэдзькі маслічнай і проса на насенне. Апошняга намалочана звыш 200 тон, ураджайнасць культуры — 19 ц/га. Працягваецца нарыхтоўка сена і сенажу.

За іншымі справамі сельгасвытворцы не забываюцца на азімую сяўбу. Рапс на зерне ўжо пасеяны, у хуткім часе будзе весціся яго сяўба на зялёны корм. Таксама пасеяна болей за 200 га азімай сурэпіцы на насенне і корм для вясны. Дарэчы, сёлета па рэкамендацыі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўпершыню будуць рабіцца кулісныя (палосныя) пасевы: паласа азімай сурэпіцы і паласа азімага жыта. Такі спосаб сяўбы дасць магчымасць рана ўвесну, да таго як падымецца паша з мнагалетнікаў, атрымаць збалансаваны корм для жывёлы. Дадзены спосаб прымянілі пакуль толькі ў ААТ “Аграмашсервіс”, аднак плануюць і іншыя.
І, вядома ж, шмат увагі ў раёне надаецца ворыўным работам пад азімыя зерневыя культуры. На гэты час у раёне заарана болей за 2200 гектараў. Да 5 верасня, як паведамілі ў райсельгасхарчы, гаспадаркі цалкам уключацца ў сяўбу.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024