Темы

У гаспадарках убіраюць кукурузу і сеюць азімыя

У гаспадарках убіраюць кукурузу і сеюць азімыя

Асноўныя палявыя работы, як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, сканцэнтраваны вакол сяўбы азімых зерневых культур і ўборкі кукурузы.

dsc_0005Што да першага, то з 11 тысяч гектараў, адведзеных сёлета пад азімыя зерневыя, каля 7 з паловай тысяч (68%) на гэты час заарана і прыкладна 4 з паловай тысячы гектараў (40%) ужо засеяна.

Поўным ходам ідзе ўборка кукурузы на сілас, гэтай справай займаюцца ва ўсіх сельгасарганізацыях. На ўчарашні дзень у цэлым па раёне былі ўбраны 52% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы пакуль 265 ц/га, аднак у райсельгасхарчы разлічваюць, што паказчык гэты павялічыцца: участкі, што застаюцца няўбранымі, болей ураджайныя. Увогуле, гэтым часам яшчэ працягваецца нарыхтоўка ўсіх відаў травянога корму. У прыватнасці, сена ў раёне маецца болей за 7 тысяч тон (87% ад патрэбы), і яго працягваюць нарыхтоўваць: вядзецца касьба атавы, якая падрасла. І хоць з-за дажджу дадзены працэс некалькі замаруджаны, у сярэднім па 20-30 тон у дзень сена ўдаецца занатаваць. Сенажу маецца 80 тысяч тон (68% ад неабходнага). Ен таксама яшчэ нарыхтоўваецца з мнагалетнікаў: люцэрны, канюшыны. Прычым, складзіруюцца не ў траншэі, а ў палімерную плёнку. Сіласу нарыхтавана без малога 68 тысяч тон, альбо 70% ад патрэбы раёна, і яго нарыхтоўка актыўна працягваецца. Калі гава­рыць пра травяны корм у цэлым, то на гэты час нарыхтавана 21,6 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы — удвая болей, чым на гэты перыяд у мінулым годзе. Нягледзячы на тое, што да 32 цэнтнераў яшчэ няблізка — менавіта такі паказчык адпавядае тэхналагічнай норме — у райсельгасхарчы разлічваюць яго дасягнуць. Галоўнае, што для гэтага патрабуецца, — актыўна, да пачатку кастрычніка, па максімуме ўбраць кукурузу, не даць замаразкам сапсаваць ураджай.

У СВК “Гігант” прыступілі да ўборкі кукурузы таксама і на зерне. У іншых гаспадарках, дзе гэта планавалася, да культуры пакуль “прыглядаюцца”. У асобных сельгасарганізацыях вя­дзецца ўборка проса на зерне. У пераважнай частцы гаспадарак займаюцца капаннем бульбы, ураджайнасць другога хлеба на гэты час у цэлым па раёне складае 250 ц/га. У ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Міхалёўская Ніва” працягваюць убіраць цукровыя буракі. У той час як першыя ўбралі пакуль толькі крыху болей за 20% плошчаў (засаджана 400 га), міхалёўцы з салодкімі караняплодамі ўжо амаль справіліся (убрана 85%). І хоць сёлетняя ўраджайнасць культуры (245 ц/га) прыкметна ўступае мінулагоднім, спецыялісты адзначаюць даволі высокі паказчык цукру ў караняплодах, што дадае ім каштоўнасці.

Калі гаварыць пра гародніну, вырошчваннем якой традыцыйна займаюцца ў ЗАТ “ВЕОМ”, то яе ўборка таксама працягваецца. Па апошніх дадзеных, з 67 гектараў у гаспадарцы ўбралі трэць, сабралі болей за 400 тон морквы, цыбулі, капусты, іншай вітаміннай прадукцыі.

Адначасова ў раёне вядзецца догляд пасеваў азімага рапсу, якія ўжо даволі прыкметныя. І, як адзначаюць у райсельгасхарчы, верагодна спатрэбіцца прымяненне рэгулятараў росту. Апошнія не дазволяць раслінам “перарасці” да зімы і створаць ім магчымасць сустрэць маразы ўзмоцненымі.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024