Темы

Прайшоў рэгіянальны сход дэпутатаў

На мінулым тыдні ў райвыканкаме працаваў 2-гі рэгіянальны сход дэпутатаў.

Яго ўдзельнікі: дэпутаты раённага і сельскіх саветаў дэпутатаў, органы самакіравання — старасты населеных пунктаў і іх памочнікі, прадстаўнікі райвыканкама і службаў раёна абмеркавалі меры па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 года № 107 “Аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, што аказваюцца насельніцтву”, а таксама правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыя­нальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Узначаліў сход старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў.

Абмеркаванне першага пытання вялося надзвычай актыўна, асабліва ў часці, што датычылася паслуг УКП “Жылкамгас”. Яно і зразумела: камунальшчыкі аказваюць найбольшую іх колькасць вяскоўцам. Пры гэтым калі на вырашэнне асобных праблем у камунальнай службы не дастае грошай — пра гэта паведаміў галоўны інжынер прадпрыемства Віктар Марозаў, то на выкараненне іншых патрабуецца ўсяго толькі сумленнасць работнікаў прадпрыемства. Апошняе датычыцца ў тым ліку ўборкі за сабой пляцовак для збору цвёрдых бытавых рэшткаў і смецця ў населеных пунктах. Нярэдкія выпадкі, калі пасля ад’езду прызначанай для гэтых мэт машыны кантэйнерная пляцоўка патрабуе… уборкі. Відавочна, што насельніцтва ад гэтага пакутаваць не павінна, а значыць — да арганізацыі сваёй работы камунальнальнікі павінны падыйсці больш адказна.

Нараканні і пажаданні былі выказаны і ў адрас іншых службаў, якія аказваюць паслугі насельніцтву. Да прыкладу, выконваючы заяўку па замене газавага балона, работнікі адпаведнай службы, на думку сходу, павінны загадзя ўведамляць гаспадара, у які дакладна час заяўка будзе выканана, а не прымушаць чалавека губляць дзень на чаканне. Гэтыя і іншыя праблемныя пытанні дэпутатаў і людзей, чые інтарэсы яны прадстаўляюць, сход адрасаваў прадстаўнікам адпаведных службаў са спадзяваннем на іх станоўчае вырашэнне.

З дакладам па другім пытанні выступіла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Худакова.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем