Час рыхтавацца да зімы

Каб задаволіць патрэбу гараджан у садова-агароднай прадукцыі, прадаставіць магчымасць насельніцтву набыць сельгаспрадукцыю “з першых рук”, у Бабруйску з 10 верасня па 13 лістапада будуць ладзіцца ўніверсальныя кірмашы “Залатая восень”, удзел у якіх прымуць і раённыя сельгасарганізацыі.

yarmarkaКірмашы будуць працаваць штосуботы з 10 да 16 гадзін на звыклым для пакупнікоў месцы — на вуліцы Горкага, паўз дома № 41.

“Залатая восень” заклікае да сябе ўсіх, хто аддае перавагу свежай прадукцыі. На кірмашы ў бліжэйшую суботу можна будзе набыць яблыкі, бульбу, фуражнае зерне і іншую прадукцыю ад мясцовых сельгасвытворцаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.