Темы

Яны жылі на Бабруйшчыне

Яны жылі на Бабруйшчыне

Упершыню я наведала Бабруйск праездам, у падлеткавым узросце. Заставаўся вольны час і мы з бацькамі з цікаўнасцю паглядзелі цэнтр былой вобласці: спакойныя вуліцы, шмат зеляніны, прывабныя будынкі. А вось зайсці ў госці да былога бацькоўскага калегі Ісака Майсеівіча Фрыдмана не паспелі.

Да вайны яны разам настаўнічалі ва Урэцкай узорнай школе. Памятаеце аповесць Алены Васілевіч «Новы свет», дзе шмат увагі надаецца гэтай установе? А як гераіня твора Ганька слухала любімага настаўніка літаратуры Ісака Майсеівіча! Значна пазней я даведалася, што прататыпам Ганьчынага куміра паслужыў Фрыд­ман.

gerchikМаім любімым пісьменнікам школьнай пары быў Міхаіл Герчык (на фота), лёс якога таксама звязаны з Бабруйскам. Вельмі ўразілі яго аповесці, сярод якіх «Ветер рвет паутину», «Портрет Фиделя». Аўтар, таленавіты майстар распавядання, глыбока ведаў жыцце і дзіцячы светапогляд. Ішоў час — і Герчык пісаў новыя творы. Вельмі пранікнёнымі атрымаліся, напрык­лад, «Отдаешь навсегда», адзначаны прэміяй усесаюзнага конкурсу імя Мікалая Астроўскага, «Обретение надежды» — аб працы і жыцці анколагаў. Перагарнуўшы апошнія старонкі гэтых раманаў, шкадуеш, што яны скончыліся, а так хочацца прачытаць іх працяг!

Калі я працавала рэдактарам у адным з выдавецтваў, у «Мастацкай літаратуры» працаваў і Міхаіл Герчык. Але ж я не была з ім знаёма. Аднойчы ўбачыла яго фотаздымак у біяграфічным даведніку аб пісьменніках і зразўмела, што мы сустракаліся ў агульнай выдавецкай сталоўцы і нават іншы раз стаялі побач у чарзе, нічога не ведаючы адзін аб адным. Герчык заўжды знаходзіўся сярод сваіх калег, іх інтэ­лектуальныя размовы не змаўкалі нават і ў абед. Праз шмат гадоў, у постсавецкі перыяд, я падняла ў рэспубліканскім друку пытанне аб актыўным перавыданні лепшых твораў гэтага пісьменніка. Спадзяюся, што да мяне прыслухаліся.

Знакаміты заснавальнік і дэкан факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Р.В. Булацкі таксама выйшаў з Бабруйшчыны. Вучоны меў выдатныя арганізатарскія здольнасці. Дзякуючы гэтаму факультэт стаў адным з лепшых у СССР сярод аналагічных устаноў. Дзверы яго былі адчынены для абітурыентаў не толькі Беларусі, а і рэспублік СНД. Сабраны Булацкім моцны штат выкладчыкаў, у іх ліку дэкан, рыхтаваў высокаадукаваныя кадры. Пазней факультэт паслужыў дастойнай базай для стварэння цяперашняга Інстытута журналістыкі.

Святлана РУСАКОВІЧ, г. Мінск.

Последние новости

Человек и природа

5 июня в Беларуси отмечают День охраны окружающей среды

5 июня 2026
Читать новость
Общество

Узнали, на какие специальности в Беларуси самые высокие конкурсы

5 июня 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Незабываемых впечатлений! В Бобруйском районе стартовала летняя оздоровительная кампания-2026

5 июня 2026
Читать новость
Актуально

Рассказываем, как идет кормозаготовка в «Михалевской Ниве»

5 июня 2026
Читать новость
Человек и природа

Прогноз погоды на 5 июня: минимум осадков и курс на жару

5 июня 2026
Читать новость
Экономика

Белорусам разрешили покупать товары на Wildberries в кредит: что изменилось

4 июня 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем