Темы

Валянціна Бобікава: «Планаў шмат — толькі паспявай рупіцца!»

Валянціна Бобікава: «Планаў шмат — толькі паспявай рупіцца!»

Валянціна Леанідаўна Бобікава, да нядаўняга часу — начальнік Бабруйскага філіялу Магілёўскай праектна-вышуковай станцыі хімізацыі (у ліпені пайшла на заслужаны адпачынак), з тых людзей, хто не любіць быць навідавоку, ні ў працоўным, ні ў асабістым жыцці. Маўляў, гэта не дадае чалавеку шчасця. А вось быць майстрам у сваёй справе, мець прафесію па душы і ўсведамляць, што ад твайго падыходу да работы, да выканання працоўных абавязкаў залежыць дабрабыт многіх людзей, цэлых калектываў — для яе заўсёды было і застаецца надзвычай важным.

IMG_0060Прафесію аграхіміка Валянціна Леанідаўна выбрала свядома. Вучоба ў школе вясковай дзяўчыне (родам яна з Любаншчыны) давалася лёгка. Падабаліся ўсе прадметы, але хімія прыцягвала найболей. Паглыбіўшыся ў яе, Валянціна зразумела, якія неабсяжныя магчымасці для паляпшэння якасці прадукцыі, а значыць, і якасці жыцця людзей, дае навука тым, хто зведае законы цячэння хімічных працэсаў.

Сельскагаспадарчая галіна ў гэтым плане аказалася найбольш прыцягальнай, бо менавіта тут, упэўнена была дзяўчына, закладваецца аснова асноў даб­рабыту чалавека, якой бы прафесіяй ён ні валодаў і якой бы ні быў нацыянальнасці — нараджаецца хлеб. Паступіць на аграхімічны факультэт Горацкай сельскагас­падарчай акадэміі было няпроста: пры максімальным бале 20 трэба было набраць не ніжэй за 18. І гэта Валянціне ўдалося.

Пасля заканчэння вучобы ў 1978 годзе маладога спецыяліста накіравалі на работу ў Бабруйск.

— Тады гэта была станцыя хімізацыі, якая ўваходзіла ў структуру ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання,— дзеліцца Валянціна Леанідаўна. — Я прыйшла туды чацвёртым па ліку спецыялістам. Пасля наш аддзел перавялі на «Аграмашсервіс» у падначаленне сельгасхіміі. А яшчэ пазней, у пачатку дзевяностых, нас далучылі да абласной станцыі хімізацыі.

Такім чынам, нягледзячы на змены назваў і падначалення, працоўнаму месцу свайму Валянціна Леанідаўна ні разу «не здрадзіла». Да парад вопытнага аграхіміка ў гаспадарках і райсельгасхарчы заўсёды прыслухоўваліся, яе довады вызначаліся кампетэнтнасцю і абгрунтаванасцю.

За размовай з Валянцінай Леанідаўнай, за яе ўспамінамі пра маладыя гады, пра складанасці, з якімі прыходзілася сутыкацца ў прафесіі і пераадольваць якія дапамагалі больш вопытныя калегі і вялікае ўласнае жаданне дакапацца да дробязяў, мімаволі пераходзім на сённяшняе.

— Моладзь розная і сёння, — заўважае мая суразмоўца. — І праб­лем у іх не меней, калі не больш. І ўсё ж сярод нашага пакалення часцей можна было сустрэць апантаных працай людзей, гатовых многім ахвяраваць дзеля паспяховых вынікаў у рабоце, пры тым, што ўмовы для гэтага тады і цяпер розняцца… З чым гэта звязана? Найперш з прэстыжам сельскагаспадарчых прафесій. Раней адбор вёўся ўжо на ўзроўні навучальнай установы. На студэнцкае месца ў Горацкай акадэміі прэтэндавалі абітурыенты з надзвычай высокімі баламі — тыя, хто яшчэ ў школе навучыўся працаваць, бо вучоба — гэта вялікая праца. Вывучыць спецыяльнасці можна літаральна кожнага чалавека, але ў апошняга для гэтага павінна быць цікавасць ці як мінімум жаданне. Падняць страчаны прэстыж, прыцягнуць у сельскую гаспадарку неабыякавых людзей — задача нумар адзін на сёння.

Выкарыстаўшы магчымасць, задаю ўчарашняму галоўнаму аграхіміку раёна правакацыйнае пытанне: ці прымяняе «хімію» на ўласным агародзе, які ў Бобікавых, ведаю, немалы, бо жыве сям’я ў Пятровічах.
— Не «хімію», а хімічныя ўгнаенні — гэта рознае, — папраўляе мяне Валянціна Леанідаўна. — Уласна я не выкарыстоўваю. Але не таму, што бачу ў гэтым шкоду. На ўласных агародах, ды калі яшчэ зямля добрая, дастаткова арганікі, якую некаторыя вяскоўцы ўносяць у глебу нават двойчы на год. А вось у маштабах сельгас­арганізацыі без азоту, калію і фосфару не абыйсціся. Калі ўносіць іх у адпаведнасці з тэхналогіяй, шкоды не будзе, а станоўчы вынік відавочны.

Вядома ж, закранулі і справы сямейныя. Маючы дзве дачкі, Валянціна Леанідаўна, як і любая матуля, жыве іх клопатамі. З мужам Юрыем Васільевічам з задавальненнем чакаюць у госці і дзяцей, і іх сем’і і спадзяюцца, што жыццё ў маладых будзе доўгім і шчаслівым.

Чым заняцца на заслужаным адпачынку — гэтае пытанне ў маёй суразмоўцы не ўзнікае. Жыццё працягваецца, а гэта само па сабе цуд! Планаў так шмат — і на бліжэйшы час, і доўгатэрміновых, што толькі паспявай рупіцца.

Шчыра жадаем Валянціне Леанідаўне, каб усе яе планы і задумкі збыліся. Каб радавала здароўе ўласнае і родных, каб наперадзе было шмат прыемных спраў, цікавых сустрэч і падзей.

Алена КАРПЕНКА. Фота Алены БРАІЛІЦЫ.

Последние новости

Спорт

Победа школьников Бобруйского района в соревнованиях по летнему многоборью

2 мая 2024
Общество

Бяспека дзяцей — клопат дарослых

2 мая 2024
В будущее вместе с нами

С благодарностью — к Героям Социалистического Труда

2 мая 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе правоохранители проведут акцию “Детство без насилия”

2 мая 2024
Общество

Дзівосы малой радзімы

2 мая 2024
Общество

З мая состоится личный прием граждан по вопросам судебно-экспертной деятельности

2 мая 2024
Общество

Великий четверг

2 мая 2024
Человек и природа

До +26°С и преимущественно без осадков будет сегодня в Беларуси

2 мая 2024
Общество

В Бобруйском районе в этом году построят 3 новых станции обезжелезивания

1 мая 2024
Общество

Праздник труда и 120-летие профсоюзного движения Беларуси отметили в Могилевском областном объединении профсоюзов

1 мая 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Культура

Дирекция фестиваля «Славянский базар в Витебске» обнародовала программу форума искусств – 2024

1 мая 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Калейдоскоп

Что изменится в Беларуси с 1 мая 2024 года: выплаты на детей, рост пенсий, большие выходные и льготный проезд в электричках

29 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024