У раёне працаваў абласны семінар

20 жніўня на базе БААТ “Аграмашсервіс” прайшоў абласны семінар-вучоба на тэму “Павышэнне эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчых угоддзяў і павелічэнне аб’ёмаў малака”. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда, старшыня камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Сямёнаў, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Осіпаў, а таксама спецыялісты аблсельгасхарчу, падведамасных арганізацый, начальнікі і намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў.

IMG_0015

Першай часткай семінару стала пасяджэнне, падчас якога быў абмеркаваны стан раслінаводства і жывёлагадоўлі ў вобласці, пастаўлены задачы на бліжэйшую перспектыву развіцця сельскагаспадарчай галіны. Другая прайшла на полі в. Вялічкава, дзе навукоўцы далі слушныя парады адносна нарыхтоўкі травянога корму.

Падрабязнасці — у суботнім нумары газеты.

IMG_0030 IMG_0038 IMG_0067

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.